Нестар Ларанс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нестар Ларанс
Смерць 1868
Бітвы

Нестар Ларанс (du Lurans, Dulaurans, Diuloran; ? — 1868, Парыж) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, камісар Часовага Нацыянальнага ўрада на Літве, член Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з французскага роду. Бацька Станіслаў Ларанс быў капітанам у 1-ым палку пяхоты ў 1807—1809 гадах, губернскім сакратаром Царства Польскага. Каля 1861 года быў чыноўнікам у Вільні, прымаў удзел у будаўніцтве чыгункі Санкт-Пецярбург — Варшава.

Быў прызначаны эмісарам Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, удзельнічаў у падрыхтоўцы да паўстання на Літве. Пасля выбуху паўстання ў лютым 1863 года выехаў у Варшаву, дзе Часовы нацыянальны ўрад прызначыў яго членам Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у якім ён быў камісарам. Пасля канфлікту з старшынёй аддзела Якубам Гейштарам і перадачы пячаткі Кастусю Каліноўскаму, па выніках следства Нацыянальны ўрад вывеў яго са складу Аддзела і пазбавіў статусу камісара. Выехаў у Познань, дзе зблізіўся з коламі землеўласнікаў. У красавіку 1864 года быў прызначаны камісарам Нацыянальнага ўрада ў Германіі, з сядзібай у Дрэздэне.

Пасля паўстання жыў на эміграцыі ў Парыжы. Памер у 1868 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Stefan Kieniewicz, Nestor Laurans, w: Polski Słownik Biograficzny, t. XVI, 1971, s. 579—580.