Нес (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нес, міфалогія)
Нес і Дэяніра.

Нес (стар.-грэч.: Νέσσος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] кентаўр, які атруціў Геракла сваёю крывёю.

Сын Іксіёна і Хмары[2]. Пасля першай бітвы з Гераклам бег да ракі Евену[3]. Забіты Гераклам каля ракі Евен[4], з-за таго, што спрабаваў згвалтаваць Дэяніру. Паміраючы, прасіў Дэяніру сабраць яго кроў і семя і змяшаць[5], абяцаючы, што гэта сумесь будзе нагаворным зеллем і забяспечыць Дэяніры каханне Геракла. Гэта згадваюць Архілох і Вакхілід[6].

Паводле версіі, бег у зямлю локраў і там памёр, яго труп стаў гнісці і распаўсюджваць смурод (осмэ), з-за чаго локраў назвалі азольскімі[7]. Магіла Неса і кентаўраў ва ўзгорку Тафіяс ля Халкіды (Этолія)[8].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.213
  2. Сенека. Геркулес на Эце 492; Гігін. Міфы 34
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 4;
  4. Страбон. Геаграфія X 2, 5 (стар.451)
  5. Сафокл. Трахінянкі 555—577; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 7, 6-7; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 36, 4; Авідзій. Метамарфозы IX 130—133
  6. Примечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.580
  7. Плутарх. Грэчаскія пытанні 15; Паўсаній. Апісанне Элады X 38, 2
  8. Страбон. Геаграфія IX 4, 8 (стар.427)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]