Неферціці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Неферціці
Nofretete Neues Museum.jpg
Бюст Неферціці. Новы музей
 
Дзейнасць валадарная каралева
Веравызнанне Рэлігія Старажытнага Егіпта
Нараджэнне XIV стагоддзе да н.э.
Смерць каля 1330 да н.э.
Дынастыя XVIII дынастыя
Бацька Эйэ[d]
Муж Эхнатон
Дзеці Мерытатон[d], Макетатон[d], Анхесенамон[d], Нефернеферуатон[d], Нефернеферурэ[d] і Сетэренрэ[d]

Неферці́ці[1] (Нефер-Неферу-Атон Неферціці, ст.-егіп. Nfr-nfr.w-Jtn-Nfr.t-jty, «Найпрыгажэйшая [з] прыгажунь Атона, Прыгажуня Прыйшла») — галоўная жонка (ст.-егіп. Хемет -Урт (hmt-wr.t)) старажытнаегіпецкага фараона XVIII дынастыі Эхнатона (каля 1351—1334 да н. э.), час кіравання якога адзначылася буйнамаштабнай рэлігійнай рэформай. Роля самой царыцы ў правядзенні «сонцапаклончага перавароту» спрэчная.

Грабніца[правіць | правіць зыходнік]

Мумія Неферціці не была выяўленая або апазнаная сярод ўжо знойдзеных мумій.

Да генетычнага даследавання ў лютым 2010 года егіптолагі меркавалі, што муміяй Неферціці можа быць адна з двух мумій жанчын, знойдзеных у грабніцы KV35 (па-англійску), напрыклад, мумія KV35YL. Аднак у святле новай інфармацыі гэтая гіпотэза адпрэчаная.

Адзін з археолагаў, шэраг гадоў ўзначальваў раскопкі ў Ахетатоне, піша пра легенды мясцовых жыхароў. Нібыта, у канцы XIX стагоддзя група людзей спусцілася з гор, несучы залатую труну; неўзабаве пасля гэтага ў антыквараў з'явілася некалькі залатых рэчаў з імем Неферціці. Праверыць гэтыя звесткі не ўдалося.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]