Нехаленія прыгожая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нехаленія прыгожая

Самка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nehalennia speciosa (Charpentier, 1840)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  438046
EOL  237097

Нехаленія прыгожая (Nehalennia speciosa) — від стракоз з сямейства стрэлак.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Крылы празрыстыя, іх даўжыня 11,5-16 мм. Даўжыня цела 19-22 мм. Гэта самая малая сярод стракоз Беларусі.

Пярэднія і заднія крылы аднолькавыя па форме і жылкаванню, у спакоі складаюцца над брушкам. Вочы паўшарападобныя, выступаючыя, падзеленыя, прамежак паміж імі шырэйшы за вочы. У самкі заўсёды ёсць яйцаклад. Галёнкі не расшыраныя. Грудзі і брушка металічна-зялёныя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Транспалеарктычны від. На Беларусі сустракаецца лакальна ў паўднёвых раёнах. Жыве на нізінных балотах і на забалочаных поймавых лугах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Лёт у чэрвені-ліпені. Адкладвае яйцы у расліны ў суправаджэнні самца, які трымае самку за пярэднеспінку. Меркавана зімуе ў лічынкавай стадыі. Лічынкі развіваюцца ў невялікіх забалочаных вадаёмах. Цыкл развіцця — 1 год.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя спісы Польшчы і Чэхіі, а таксама ў Чырвоную кнігу Літвы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)