Нешчардаўскае ўзвышша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нешчардаўскае ўзвышша ў Беларусі

Нешча́рдаўскае ўзвышша — фізіка-геаграфічны раён Беларуска-Валдайскай правінцыі (акруга Беларускага Паазер'я), на поўначы Віцебскай вобласці (усходняя частка Расонскага раёна) і ў Расіі (большая частка). На Беларусі мяжуе з Полацкай нізінай.

Узвышша працягнулася з поўначы на поўдзень на 22 км, з захаду на ўсход на 29 км. Плошча 650 кв.км. Вышыня 180-220 м, найбольшая 224 м (на паўночным усходзе). У тэктанічных адносінах Нешчардаўскае ўзвышша прымеркавана да Латвійскай седлавіны. Магутнасць асадкавых горных парод дасягае 300 метраў. У іх складзе пяскі, і пясчана-гліністыя адклады, вапнякі, мергелі, даламіты з карбанатнымі глінамі. Антрапагенныя адклады (30—60 м) складзены з супескаў з валунамі, суглінкаў і маламагутных участкаў водна-ледавіковых адкладаў. Фарміраванне ўзвышша з Пааазёрскім зледзяненнем.

Сучасны рэльеф Нешчардаўскага ўзвышша сярэднеўзгорысты і ўзогрыста-западзінны. Ускланяецца камамі і азёрнымі катлавінамі, марэннымі ўзгоркамі. Ваганні адносных вышынь 10—25 метраў. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, месцамі супясчаныя і сугліністыя, па лагчынах сцёку забалочаныя дзярновыя, дзярнова-падзолістыя і дзярнова-карбанатныя. У катлавінах тарфяна-балотныя глебы.

Пад лесам каля 40% тэрыторыі (лясы захаваліся невялікімі дзялянкамі на вяршынях і крутых схілах узгоркаў). Пераважаюць бары, суборы, ельнікі, па далінах рэчак і каля азёр — з дамешкам дуба. У зніжэннях бярозавыя, чорнаалешнікавыя лясы, сустракаюцца шэраалешнікі.

Сцёк фарміруе рака Дрыса з правымі прытокамі. На тэрыторыі ўзвышша шмат азёр. Сярод іх Нешчарда, Валоба, Усвечча, Межава, Шэвіна, Гародна, Язна і інш.

Папулярны аб’ект турызму (экалягічнага, воднага, сельскага).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 8—9. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.) 
  • Нещердовская возвышенность // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.