Неямія
Jump to navigation
Jump to search
Неямія (5 ст. да н.э.) — адзін з іудзейскіх патрыётаў, губернатар Іерусаліма, які шмат гадоў працаваў над аднаўленнем гэтага горада пасля вавілонскага разбурэння. Паводле біблейскага падання, сын Ахалія з іудзейскага роду. Знаходзячыся ў палоне, быў падчашым у персідскага цара Артаксеркса Лангімана. I калі ён даведаўся пра бядотнае становішча сваіх суайчыннікаў у Палесціне, Неямія папрасіў у цара адпусціць яго на радзіму. У Палесціне ён разам з Ездрай прыняўся за рэлігійна-маральнае і грамадскае добраўпарадкаванне народа. Гісторыя гэтай дзейнасці Неяміі выкладзена ў біблейскай кнізе «Неямія» названай ў яго імя.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы... С. 173.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.173. ISBN 5-343-00151-3.
- Прачытаць Кнігу Нееміі (стар.-слав.)