Не купляй расійскае!

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Не купляй расійскае!
Boycott Russia logo.jpg
Лідар Відсіч
Заснавальнік Відсіч
Дата заснавання 14 жнівень 2013 (2013-08-14),
2 сакавік 2014 (2014-03-02)
Ідэалогія грамадзянская кампанія
Сайт vidsich.info
Commons-logo.svg Не купляй расійскае! на Вікісховішчы

«Не купляй расійскае!» (укр.: «Не купуй російське!») або «Байкатуй расійскія тавары!» (укр.: «Бойкотуй російське!») — кампанія негвалтоўнага супраціву па байкоце расійскага бізнесу ва Украіне. Пратэст стартаваў 14 жніўня 2013 года як рэакцыя на гандлёвае эмбарга Расійскай Федэрацыі супраць Украіны. Арганізатарам кампаніі ў сродках масавай інфармацыі з'яўляецца рух Відсіч.[1] Кампанія развівалася дзякуючы масаваму распаўсюджванню лістовак, плакатаў, наклеек у больш за 45-ці гарадах і паселішчах. Пратэст стаў меней рэгулярным ў лістападзе 2013 года пасля пачатку Еўрамайдана. Аднак з 2 сакавіка 2014 года пасля Крымскага крызісу і расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну, актывісты ўзнавілі кампанію байкоту тавараў з Расіі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

14 жніўня 2013 года Спажывецкая Служба Расійскай Федэрацыі занесла ў спіс «рызыкі» ўсе ўкраінскія кампаніі-экспарцёры. Як вынік атрымалася блакада для ўкраінскіх тавараў у Расію. Гэта стварыла перагрузку на мяжы сотняў фур і вагонаў з украінскімі таварамі.[2] Рашэнне пачаць кампанію паводле меркавання актывістаў было рэакцыяй на серыю эканамічных войнаў Расіі супраць Украіны (Мясная вайна, Сырная вайна, Шакаладная вайна і інш.)[1]

Байкот у 2013 годзе[правіць | правіць зыходнік]

22 жніўня 2013 года актывісты распачалі пратэст каля Прэзідэнцкай Адміністрацыі Украіны.[3][4][5] Кампанія працягнулася масавым распаўсюджваннем лістовак, плакатаў, наклеек у больш за 45-ці гарадах і паселішчах Украіны.[6][7] Актыўнасць кампаніі зменшылася з пачаткам Еўрамайдана.

Байкот у 2014 годзе[правіць | правіць зыходнік]

2 сакавіка 2014 актывісты анансавалі ў сацыяльных сетках узнаўленне байкоту кожных тавараў і паслуг расійскіх кампаній. Асноўнай мэтай было паменшыць грашовы абарот расійскіх кампаній на украінскім рынку, каб грошы украінскіх спажыўцоў не маглі быць выкарыстаны ў Расіі на ваенныя патрэбы. Байкот стартаваў пасля Крымскага крызісу і расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну.[8][9]

З сакавіка 2014, актывісты арганізавалі флэшмобы ў супермаркетах для матывацыі спажыўцоў не купляць расійскія тавары[10][11][12], байкатаваць расійскія аўтазапраўкі,[13][14][15][16], расійскія банкі[17] і іншыя карпарацыі[18]. У студзені-маі 2014 года паводле рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's, расійскія банкі ва Украіне страцілі больш за 50 % дэпазітаў[19].

У канцы жніўня 2014 года актывісты пачалі кампанію «Байкот расійскага кіно». У прыватнасці — байкот вырабленых у Расіі фільмаў і серыялаў, якія трансліруюць на ўкраінскім тэлебачанні, а таксама фільмаў у кінатэатрах Украіны — перш за ўсё тых, якія усхваляюць расійскіх сілавікоў або маюць прыкметы украінафобіі. Акрамя таго — байкот расійскіх акцёраў і рэжысёраў, якія падтрымалі палітыку Уладзіміра Пуціна адносна ваенных дзеянняў ва Украіне ў 2014 годзе і г.д.[20][21]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2014 года расійскія вытворцы пачалі мяняць штрыхкоды на адзнакі ўкраінскіх вытворцаў.[22]

Вясной 2014 года аб'ём продажу расійскіх тавараў ва Украіне зменшыўся на 35-50 %.[23][24]

У маі 2014 года ўкраінскія супермаркеты пачалі пазбягаць закупак расійскіх тавараў. Пастаўкі з Расіі зменшыліся на траціну.[25]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Эканаміст Андрэй Новак заявіў, што цягам сакавіка 2014 года байкот тавараў з Расійскай Федэрацыі нанёс стратаў расійскай эканоміцы не больш за некалькі мільёнаў долараў ЗША. Больш эфектыўным ударам па эканоміцы Расіі, на яго думку «быў бы удар ў балючае месца — „Газпром“».[26]

Ідэю байкоту не падтрымалі ўкраінскія прадстаўніцтвы сетак супермаркетаў «Ашан» ды METRO Cash & Carry. Прычынай гэтага кампаніі назвалі сваю апалітычнасць.[27]

Андрэй Длігач, генеральны дырэктар групы кампаній Advanter Group, заклікаў не забараняць расійскія, а купляць украінскія тавары.[28]

Украінскі рускамоўны блогер Данііл Вахоўскі заявіў, што свядома карыстаецца і будзе карыстацца менавіта расійскімі інтэрнет-сервісамі, бо такім чынам ён падтрымлівае «фарміраванне спрыяльнага асяроддзя для прадпрымальніцтва» ў Расіі, а гэта хоць і «не патрыятычна, але, падтрымліваючы прадпрымальніка рублём, мы даем магчымасць развівацца новым праектам, якія змяняюць свет да лепшага». Як прыклады такіх новых праектаў блогер прывёў моцныя і даўно існавалыя сайты Qiwi, Ostrovok ды антывірус Kaspersky.[29]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 У сацыяльных сетках заклікаюць байкатаваць расійскія тавары (укр.)  Український тиждень. 15.08.2013
  2. Росія оголосила Україні торговельну війну (укр.) . Гром TV. 15.08.2013
  3. Януковича закликали не вважати Росію дружньою державою (укр.)  Радыё Свабодная Еўропа. 22.08.2013
  4. Активісти оголосили бойкот товарам з РФ (відэа) (укр.) . 5 канал. 22.08.2013
  5. На Банковій відкривали очі на «братство» Росії (відэа) (укр.) . Украінская праўда. 22.08.2013
  6. Украинцев призывают отказаться от российских товаров (руск.) . Подробности. Інтер. 12.09.2013
  7. В Україні триває вулична агітація проти російських валянок і матрьошок (відэа) (укр.) . Майдан. 26.09.2013
  8. Бойкотуємо товари і бізнес окупантів! Не купуємо нічого російського! (укр.) . Дамо відсіч зазіханням Росії на Україну. 02.03.2014
  9. Українці захищаються від росіян бойкотом їх товарів (укр.) . ТСН. 1+1. 6.03.2014
  10. Флешмоби «Російське вбиває» набирають обертів (відэа) (укр.) . Відсіч. 24.03.2014
  11. Сьогодні ў Чернівцях російські товари «вбивали» активістів — флешмоб у «Сільпо» та на заправці «Лукойл» (фота) (укр.) . chv.tv. 10.04.2014
  12. У Сумах також оголосили бойкот російським товарам (укр.) . Львівська газета. 23.03.2014
  13. Как в Днепропетровске прошло бойкотирование российских заправок (руск.) . 34 канал. 01.05.2014
  14. Активісти закликали не купувати російський бензин (укр.) . Радыё Свабодная Еўропа. 17.04.2014
  15. Українці починають бойкотувати російські АЗС (укр.) . Український тиждень. 25.04.2014
  16. Место убийства — российская АЗС (руск.) . ПІК. 16.05.2014
  17. У Києві біля офісів російських банків українців закликають «не платити окупантам» (укр.) . Український тиждень. 24.04.2014
  18. Українці оголосили російським артистам бойкот (укр.) . ТСН. 1+1. 03.06.2014
  19. Російські банки втратили більше 50% вкладів в Україні (укр.), Українська правда (14.07.2014).
  20. «Не пустимо в хату російську вату» — театралізована акція під Держкіно (укр.) . Радыё Свабода. 04.09.2014
  21. У Києві відбулася акція протесту проти російського кіно (укр.) . УНН. 04.09.2014
  22. Російська окупація українських товарів: як кокошник відрізнити від дівочого вінка (відео) (укр.) . Факти. ICTV. 09.04.2014
  23. Російські виробники маскують штрих-коди на своїх товарах, щоб надурити українців (укр.) . ТСН. 1+1. 26.03.2014
  24. У середньому, продаж товарів з РФ впав на 35-50 % (укр.) . Україна Online. 18.05.2014
  25. Бойкот российских товаров дал результат: поставки РФ упали на треть (руск.) . facenews. 14.05.2014
  26. Бойкот російських товарів не є ефективною мірою, удар треба наносити по «Газпрому» — експерт. 112 Україна. 28.03.2014
  27. «Ашан» та «Метро» не підтримали бойкот російських товарів. Захід.нет. 24.04.2014
  28. Бойкот російських товарів: за і проти. Forbes. 01.04.2014
  29. Почему я не поддерживаю бойкот российских товаров и сервисов (руск.: ). ain. 12.03.2014

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Звязаныя старонкі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]