Ноа Уайлі
| Ноа Уайлі | |
|---|---|
| англ.: Noah Wyle | |
| | |
| Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1971[1] (54 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, выканаўчы прадзюсар, кінапрадзюсар, video game actor, тэлепрадзюсар, кінарэжысёр, тэлерэжысёр |
| Узнагароды |
Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным тэлесерыяле[d] (14 верасня 2025) Прэмія «Выбар тэлевізійных крытыкаў» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле (4 студзеня 2026) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма[d] (11 студзеня 2026) Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю у драматычным серыяле[d] (1 сакавіка 2026) |
| IMDb | ID 0001864 |
Ноа Уайлі (англ.: Noah Wyle; нар. 4 чэрвеня 1971[1], Галівуд, Каліфорнія) — амерыканскі акцёр, найбольш вядомы па ролях доктара Джона Картэра ў тэлесерыяле «Хуткая дапамога» (1994—2009), Тома Мэйсана ў тэлесерыяле «Нябёсы зрынутыя» (2011—2015), Стыва Джобса ў дакументальнай драме «Піраты Сіліконавай даліны» (1999) і Фліна Карсена ў серыі фільмаў «Бібліятэкар».
Дэбютаваў у кінематографе ў 1991 годзе ў фільме Пола Бартэла «Несумленныя сэрцы». У 1992 годзе ён атрымаў ролю ў фільме «Некалькі добрых хлопцаў», а ў 1993 годзе зняўся ў ролі лідара гітлерюгенда ў фільме «Дзеці свінга».
Шырокую вядомасць Уайлі прынесла роля маладога студэнта-медыка, а пасля доктара, Джона Картэра ў серыяле «Хуткая дапамога», у якім ён іграў на працягу адзінаццаці сезонаў. У 1997 годзе ён зняўся ў незалежным фільме «Цені мінулага», у якім яго партнёрамі сталі Рой Шайдэр і Джуліяна Мур.
У 2004 годзе Уайлі атрымаў галоўную ролю Флін Карсен ў першым фільме трылогіі «Бібліятэкар». Затым ён паўтарыў гэтую ролю ў фільмах «Бібліятэкар 2: Вяртанне ў Копі Цара Саламона» і «Бібліятэкар 3: Праклён іудавай чары», а таксама серыяле «Бібліятэкары».
У 2011—2015 гадах Уайлі выконваў галоўную ролю ў серыяле «Нябёсы зрынутыя», а ў 2019 годзе зняўся ў серыяле «Чырвоная лінія».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1022921231 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.