Перайсці да зместу

Новадністроўск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Новадністроўск
укр.: Новодністровськ
48°34′56″ пн. ш. 27°26′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Статус горад абласнога значэння
Вобласць Чарнавіцкая
Раён Дністроўскі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1973
Плошча 7,09 км²
Вышыня цэнтра 223 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 10200 чалавек (2024)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3741
Паштовы індэкс 60236
Аўтамабільны код CE / 26
КААТУУ 7310600000
miska-rada.com.ua
Паказаць/схаваць карты


Новадністроўск (Украіна)
Новадністроўск
Новадністроўск


Новадністроўск (Чарнавіцкая вобласць)
Новадністроўск
Новадністроўск


 Мапа

Новадністроўск (укр.: Новодністровськ) — горад абласнога значэння ў Чарнавіцкай вобласці Украіны на рацэ Днестр.

6 красавіка 1973 г. міністрам энергетыкі СССР быў падпісаны загад аб стварэнні дырэкцыі Днястроўскага гідравузла. Так пачалося будаўніцтва важнага для краіны энергетычнага аб'екта, што стала пачаткам нараджэння новага горада. Разам з будаўніцтвам гідраэлектрастанцыі пачалося будаўніцтва пасёлка.

Рашэннем Чарнавіцкага абласнога савета дэпутатаў ад 25 лютага 1975 г. новастворанаму населенаму пункту будаўнікоў Днястроўскага комплекснага гідравузла ў Сакыранскім раёне дадзена назва Новадністроўскі, ён аднесены да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу.

17 лістапада 1993 г. пастановай Вярхоўнай Рады Украіны пасёлку быў прысвоены статус горада раённага падпарадкавання. А 13 ліпеня 2000 г. Вярхоўнай Радай Украіны Новадністроўск быў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога значэння.