Перайсці да зместу

Новае Запонне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новае Запонне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Паштовыя індэксы
211737
Аўтамабільны код
2
Новае Запонне на карце Беларусі ±
Новае Запонне (Беларусь)
Новае Запонне
Новае Запонне (Віцебская вобласць)
Новае Запонне

Но́вае Запо́нне[1] (трансліт.: Novaje Zaponnie, руск.: Новое Запонье) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавета.

За 2,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Калюга, на правабярэжжы р. Поня пахаваны два лётчыкі — камандзір экіпажа, намеснік камандзіра эскадрыллі па палітчастцы лейтэнант Г. К. Раманенка і штурман малодшы лейтэнант А. М. Панчанка, якія загінулі 29 чэрвеня 1941 года. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

У чэрвені 1942 года арыштаваны акупантамі і расстраляны Якаў Аляксандравіч Шаўцоў, кіраўнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Стэла на магіле пастаўлена ў 1979 годзе.

Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вітуніцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.