Новае Неба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Новае Неба
Жанр Рок
Гады 1991 - 2000-я
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская
Лэйблы Каўчэг
БМАgroup
Іншыя
праекты
ULIS
N.R.M.
Мроя

Но́вае Не́ба — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1991 годзе бард-спявачкай Касяй Камоцкай і гітарыстам Лявонам Шырыным.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кася Камоцкая, якая выконвала акустычныя песні на гітары, па парадзе Алеся Камоцкага запрасіла гітарыста Лявона Шырына для ўдзелу ў запісе на радыё[1]. Гэтая сумесная праца дала жыццё новаму калектыву, які атрымаў назву Новае Неба. Гурт не меў пастаяннага складу музыкаў (акрамя Касі Камоцкай), у розны час да яе далучаліся Лявон Вольскі, Вячаслаў Корань, Алег Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Юля Глушыцкая і г.д. Тэксты пісалі Міхал Анемпадыстаў, Адам Глобус, Анатоль Сыс, Лявон Вольскі і іншыя сучасныя беларускія паэты.

Дэбютны альбом убачыў свет пад назвай «Дзеці чорнага гораду» (1991). Чацвёрты альбом «Мая краіна» запісаны адразу пасля лістападаўскага рэферэндума 1996 года, як балючая рэакцыя на палітычныя перамены. У 1999 годзе быў выпушчаны зборнік «Песьні розных гадоў» (таксама вядомы пад назвамі «The Best», «Выбранае», «Лепшае»)[2]. У тым жа 1999 годзе лэйблам Каўчэг выдадзены апошні электрычны альбом гурта «Cepieliny», у запісе ўдзельнічалі гітарыст Слава Корань, басіст Аляксей Паўловіч, ударнік Аляксандр Быкаў[3]. Альбом мусіў стаць кропкай у гісторыі гурта. Аднак у 2000-х Кася Камоцкая час ад часу збірала скарочаны акустычны склад гурта (гітарыст ULIS Слава Корань і віяланчэлістка Юлія Глушыцкая). Плёнам гэтай працы стаў альбом «Акустыка», запісаны 30 кастрычніка 2004 года на канцэрце ў Доме літаратара Сяржуком Лабандзіеўскім і выдадзены лэйблам БМАgroup у 2005 годзе. Акрамя песень, на дыск былі змешчаны тры відэакліпа гурта («Цэпеліны», «Дом», «Неба мяняе колер»)[4].

У 1995 годзе, на «Рок-каранацыі'94», гурт атрымаў рок-карону за альбом «Сон у трамваі». На «Рок-каранацыі'95» і '96 лідар гурта Кася Камоцкая атрымоўвала званне «Рок-князёўна»[1].

Гурт Новае Неба лічыцца адной з галоўных з'яў на музычнай сцэне Беларусі 1990-х гадоў[5].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Аляксандр ТамковічРок-князёўна Кася Камоцкая / Новы Час, 30 жніўня 2014 года
  2. 2,0 2,1 Мартыненка В.Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 299-301.
  3. 3,0 3,1 Мартыненка В.Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 301-302.
  4. 4,0 4,1 Мартыненка В.Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 302-304.
  5. Будкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў МаксімЗалатыя дыскі беларускага рок-н-рола. Гурт Новае Неба

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]