Новалукомль
Горад
Новалукомль
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Но́валуко́мль[2] (афіц. транс.: Novalukomĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе Лукомскага возера. За 23 км ад Чашнікаў, за 20 км ад пасажырскай чыгуначнай станцыі Чашнікі. Насельніцтва 13 072 чал. (2017)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны непадалёк ад вёскі Лукомль у сувязі з будаўніцтвам Лукомскай ДРЭС (пачалося ў 1964 годзе) як пасёлак ДРЭС на месцы рабочага пасёлка Піянерны[4] ў Бешанковіцкім раёне. З 1965 г. у Чашніцкім раёне. 31 снежня 1965 года пасёлку прысвоена назва Новалукомль, пасёлак перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкаму раённаму Савету дэпутатаў[5]. З 31 ліпеня 1970 года — горад[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе: 1970 — 6,7 тыс. чал.[4]; 1995 — 15,5 тыс. чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2009 — 14,1 тыс. чал.; 2010 — 13,8 тыс. чал.; 2016 — 13 039 чал.[7]; 2017 — 13 072 чал.[3]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Лукомская ДРЭС. Прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці (ААТ «ЭТОН», ААТ «Новалукомскі завод керамзітнага гравія», ААТ «Лукомльэнергамантаж», ААТ «Эласт»). Гасцініца «Лукомль». Санаторый-прафілакторый «Сасновы бор».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Таварная чыгуначная станцыя ў горадзе, бліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Орша-Цэнтральная—Лепель (за 20 км). Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- 2 сярэднія школы.
- Футбольны клуб «Энергетык»
- Футзальны клуб «Эласт-ВДУ»
- Праваслаўная царква
- Касцёл Святой Марыі Магдалены.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Георгіевіч Булынка, сцэнарыст серыяла «Солдаты», каманды КВЗ БДУ
- Дзяніс Міжуй, беларускі мастак
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні на тэрыторыі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці гарадскога пасёлка Новалукомль ад 31 снежня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Новалукомль у горад раённага падпарадкавання ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б Беларусь: энцыклапедычны даведнік — С. 538.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка — С. 360.
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новалуко́мль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Новалукомль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 538. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новалукомль
Геаграфічныя звесткі па тэме Новалукомль на OpenStreetMap
- Здымкі на Globustut.by (руск.)
- http://novolukoml.com Архівавана 27 сакавіка 2009. — Неафіцыйная старонка горада (руск.)
- Надвор’е ў горадзе Новалукомль