Новамічурынск
| Горад | |||||
| Новамічурынск | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Новомичуринск | |||||
|
|||||
| 54°02′ пн. ш. 39°45′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Разанская вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1968 | ||||
| Першая згадка | 1968 | ||||
| Горад з | 1981 | ||||
| Вышыня цэнтра | 120 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+3, летам UTC+4 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 19.769 чалавек (2009) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 49141 | ||||
| Паштовы індэкс | 391160 | ||||
| Аўтамабільны код | 62 | ||||
| город-новомичуринск.рф (руск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Новамічурынск[1] (руск.: Новомичуринск) — горад (з 1981 года) у Расіі, у складзе Пронскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 19,8 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1968 годзе.
Размешчаны на поўначы Окска-Данской раўніны, на правым беразе ракі Проня (прыток Акі), за 20 км ад чыгуначнай станцыі Біркіна, за 85 км на поўдзень ад Разані. Тэрыторыя 26 км². Вышыня над узроўнем мора 120 метраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік у 1968 годзе як пасёлак будаўнікоў Разанскай ДРЭС, які атрымаў назву Новамічурынск. Названы ў гонар селекцыянера І. У. Мічурына (1855—1935), які нарадзіўся каля Новамічурынска (у былым маёнтку Вяршыня, цяпер вёска Мічураўка) і пачаў свае працы па раслінаводстве. У 1973 годзе дала першы ток Разанская ДРЭС, сёння ўсталяваная магутнасць 2800 МВт; у 1990 годзе ўведзена ў эксплуатацыю ДРЭС-24 усталяванай магутнасцю 310 Мвт.
Эканоміка: Разанская ДРЭС, ДРЭС-24 (з 2008 - у складзе Разанскай ДРЭС), завод буйнапанэльнага домабудавання, вытворчасць будматэрыялаў, прадпрыемсты лёгкай і харчовай прамысловасці.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці