Новасібірская вобласць
Новасібірская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 28 верасня 1937 | ||||
Кіраўнік | Андрэй Траўнікаў[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | KRAT, Asia/Novosibirsk[d][2] і UTC+7 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-NVS | ||||
Тэлефонны код | 383 | ||||
Код аўтам. нумароў | 54 і 154 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новасібірская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на поўдні Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Новасібірск. Створана 28 верасня 1937 года раздзяленнем Заходне-Сібірскага края на Новасібірскую вобласць і Алтайскі край. У далейшым са складу Новасібірскай вобласці былі вылучаны Кемераўская і Томская вобласці.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Новасібірская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Заходне-Сібірскай раўніны. На поўначы мяжуе з Томскай вобласцю, на паўднёвым захадзе — з Казахстанам, на захадзе — з Омскай вобласцю, на поўдні — з Алтайскім краем, на ўсходзе — з Кемераўскай вобласцю. Плошча ~ 178 200 км² (3,5 % тэрыторыі Сібірскай федэральнай акругі (СФО); 1 % тэрыторыі Расіі). Працягласць вобласці з захаду на ўсход — 642 км, з поўначы на поўдзень — 444 км.
Асноўныя рэкі на тэрыторыі вобласці — Об і Омь. Плацінай Новасібірскай ГЭС створана Новасібірскае вадасховішча (т. н. «Обскае мора»). Таксама ў вобласці размешчана каля 3 тыс. прэснаводных, салёных і горка-салёных азёр (Чаны, Сартлан і інш.). Поўнач і паўночны захад вобласці займае паўднёвая частка найбуйнага ў свеце Васюганскага балота.
Насельніцтва 2 692 251 чалавек (2002), з якіх у гарадах пражываюць 74,0 %. Нацыянальны склад: рускія — 93,0 %; татары — 1,0 %; украінцы — 1,3 %; немцы — 1,8 %; іншыя — 2,9 %.
Падзяляецца на 30 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Новасібірск, Бердск, Іскіцім.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новасібірская вобласць
- Афіцыйны сайт Архівавана 12 студзеня 2008.