Новасібірскія астравы
| Новасібірскія астравы? | |
|---|---|
| якуцк.: Саҥа Сибиир арыылара | |
| Размяшчэнне | |
| 75° пн. ш. 142° у. д.HGЯO | |


Новасібірскія астравы (руск.: Новосибирские острова) — архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне паміж Морам Лапцевых і Усходне-Сібірскім морам, адміністрацыйна адносіцца да Рэспублікі Саха (Расія). Плошча каля 38 тыс. км². Складаецца з трох груп астравоў — Ляхаўскія астравы, уласна Новасібірскія астравы (або Анжу) і астравы Дэ-Лонга.
Першым пра астравы ў пачатку XVIII стагоддзя паведаміў казак Якаў Пермякоў, які плаваў ад вусця Лены да Калымы, ён у 1710 годзе знайшоў востраў Вялікі Ляхаўскі і аб’ехаў яго на сабачай запрэжцы. У 1712 годзе Пермякоў у складзе атрада казакаў, узначаленага Меркурыем Вагіным, ужо высадзіўся на востраў Вялікі Ляхаўскі.
Геалагічна на архіпелагу пераважаюць шматгадовамёрзлыя пароды і падземныя льды. Максімальная вышыня — 374 м (востраў Кацельны). На астравах пануе арктычны клімат, яны пакрытыя снегам 9-10 месяцаў у годзе. Пераважныя тэмпературы студзеня −28 °C — −31 °C. У ліпені на ўзбярэжжы тэмпература звычайна да 3 °C, у цэнтральнай частцы — на некалькі градусаў цяплей. Ландшафт астравоў — арктычная тундра, азёры і балоты.
На архіпелагу здабываць пясца. На востраве Кацельны з 1933 года дзейнічае палярная станцыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новасібірскія астравы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 361. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).