Новая Беларусь (грамадская платформа)
Выгляд
| Новая Беларусь | |
|---|---|
| | |
| Тып | мабільная праграма і грамадская арганізацыя |
| Аўтар | Павел Лібер[d] і Яраслаў Ліхачэўскі[d] |
| Першы выпуск | 2022 |
| Сайт | newbelarus.com (бел.) (англ.) (руск.) |
Новая Беларусь — грамадская платформа, распрацаваная Паўлам Ліберам і Яраславам Ліхачэўскім, каб звязваць беларусаў у Беларусі і за яе межамі, у тым ліку вымушаных з’ехаць з краіны. Віртуальная прастора дазволіць знайсці суайчыннікаў у кожнай краіне свету. Праграмы платформы можна загрузіць на Apple Store і Google Play.
У снежні 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю платформы «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[1]. 26 снежня 2023 года КДБ абвясціў «Новую Беларусь» экстрэмісцкім фарміраваннем[2], у выніку чаго ўдзел у дзейнасці платформы стаў крымінальным злачынствам з пункту гледжання беларускіх сілавікоў[3].
Зноскі
- ↑ Онлайн-платформа «Новая Беларусь» пакуль працуе ў тэставым рэжыме, але ўжо прызнана «экстрэмісцкай». Новы Час (29 снежня 2022).
- ↑ «Письма Солидарности» і «Новая Беларусь» сталі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Наша Ніва (28 снежня 2023).
- ↑ «Белсат» — экстрэмісцкае фарміраванне. Што гэта значыць для іх аўдыторыі?. Наша Ніва (3 лістапада 2021).