Нава Кахоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Новая Кахоўка)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Нава Кахоўка
укр.: Нова Каховка
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Новокаховський Палац культури.jpg
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
22,7 км²
Вышыня цэнтра
16 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
46000 чалавек (2018)
Шчыльнасць
211 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-5549
Паштовы індэкс
74900
Афіцыйны сайт
Нава Кахоўка на карце Украіны ±
Нава Кахоўка (Украіна)
Нава Кахоўка
Нава Кахоўка (Херсонская вобласць)
Нава Кахоўка

Нава Кахоўка[1] (укр.: Нова́ Кахо́вка) — горад абласнога значэння ў Херсонскай вобласці Украіны.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 28 лютага 1952 г. на левым беразе Дняпра на месцы сяла Ключавое трохі ніжэй па цячэнню ад горада Кахоўка. Горад будаваўся адначасова з будаўніцтвам Кахоўскай гідраэлектрастанцыі як пасёлак будаўнікоў, жыхары якога з самага пачатку называлі населены пункт "Новая Кахоўка". 18 кастрычніка 1955 г. запушчана ў эксплуатацыю горадаўтваральная Кахоўская ГЭС. З тых жа часоў працуе Новакахоўскі электрамашынабудаўнічы завод "Піўденьэлектрамаш". У 1960 г. заснавана прадпрыемства "Укргідрамех", якое выпускае металаканструкцыі для электрастанцый. 2 лютага 1966 г. адкрыты прыборабудаўнічы завод "Сокал", вакол якога пасля разросся аднайменны раён горада.

У горадзе ёсць чыгуначная станцыя "Электрамаш" на лініі Херсон - Мелітопаль.

У горадзе працуюць дзве бальніцы і паліклініка, псіхіятрычны дыспансер, адна камунальная і некалькі прыватных стаматалагічных клінік, прыватны медыцынскі цэнтр, два дзіцячыя санаторыя. Налічваецца 20 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку: гімназія, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, тэхніка-эканамічны ліцэй, прыватная школа. Таксама ёсць політэхнічны інстытут, філіял Міжнароднага універсітэта развіцця чалавека "Украіна", агратэхнічны каледж, прыборабудаўнічы тэхнікум, політэхнічны каледж.

Зноскі