Новая Мільча (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Новая Мільча, Гомель)
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Новая Мільча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 232
Аўтамабільны код
3
Новая Мільча на карце Беларусі ±
Новая Мільча (Гомель) (Беларусь)
Новая Мільча (Гомель)
Новая Мільча (Гомель) (Гомельская вобласць)
Новая Мільча (Гомель)

Но́вая Мі́льча[1] (трансліт.: Novaja Miĺča, руск.: Новая Мильча) — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Красненскага сельсавета. З 1983 года ў Чыгуначным раёне Гомеля.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі, верагодна, звязана з назвай рэчкі Мільча (Случ-Мільча), якая працякала на поўдзень у кірунку да в. Давыдаўка і брала пачатак у непраходным балоце (цяпер асушана), якое было натуральнай мяжой паміж Новай Мільчай і вёскай Старая Мільча. Удакладненне «Новая» звязана з больш познім узнікненнем слабады ў параўнанні з вёскай[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў першай чвэрці XVIII стагоддзя як стараверская слабада, заснаваная рускімі перасяленцамі, якія беглі з Расіі ў Вялікае Княства Літоўскае ў пошуку магчымасці свабодна спраўляць свае богаслужэнні[2].

У 1886 годзе ў Новай Мільчы было 140 двароў, 588 жыхароў, крама і ветраны млын. Насельніцтва слабады вяло замкнёны лад жыцця, строга прытрымліваючыся сваіх звычаяў, адрознівалася ад суседзяў своеасаблівым светаўспрыманнем і мовай (перавага рускай мовы захоўваецца ў Новай Мільчы дагэтуль)[2].

У 19261927 гадах вёска — цэнтр Новамільчанскага сельсавета, у 19271931 гадах у складзе Мільчанскага (Старамільчанскага), у 19371954 цэнтр Мільчанскага, у 19541983 гадах у складзе Красненскага сельсаветаў Гомельскага раёна[2].

У 1983 годзе ўвайшла ў склад Гомеля[2]. У склад Гомеля не была ўключана птушкафабрыка, якая дагэтуль існуе як асобная вёска Новая Мільча ў складзе Гомельскага раёна.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на заходняй ускраіне горада. Тэрыторыя вёскі прымыкае да заходняга прамысловага вузла горада. Асноўныя вуліцы Баравая, Вясенняя, Дружбы, Аршанская, Прамысловая, Прасёлачная, Стральца, Ягадная, Ясная. Забудавана індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1990 год у Новай Мільчы размяшчаліся сярэдняя школа, птушкафабрыка, павільён камбіната бытавога абслугоўвання, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Новая Мильча // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. ISBN 5-85700-054-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Новая Мильча // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. ISBN 5-85700-054-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гомеля