Нова-Каледонскі ўніверсітэт
Нова-Каледонскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de la Nouvelle-Calédonie | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de la Nouvelle-Calédonie |
Міжнародная назва | англ.: University of New Caledonia |
Заснаваны | 1987 |
Студэнты | 3 115[1] |
Размяшчэнне | Новая Каледонія |
Сайт | univ-nc.nc |
Нова-Каледонскі ўніверсітэт (фр.: Université de la Nouvelle-Calédonie) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Новай Каледоніі.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт бярэ пачатак у 1987 годзе, калі быў створаны Французскі Ціхаакіянскі ўніверсітэт з двума кампусамі, адзін — у Французскай Палінезіі, а другі — у Новай Каледоніі. У 1997 годзе было прынята рашэнне падзяліць гэтыя два кампусы на асобныя ўніверсітэты, і таму ў 1999 годзе былі створаны Нова-Каледонскі ўніверсітэт і Універсітэт Французскай Палінезіі. Установа навучае каля 3 000 мясцовых і замежных студэнтаў. ВНУ налічвае каля 100 прафесараў і даследчыкаў і 100 адміністрацыйных супрацоўнікаў.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- інстытут падрыхтоўкі настаўнікаў
- інстытут навучання і адукацыі
- тэхналагічны інстытут
- інстытут дзелавога адміністравання
- дэлегацыя Нацыянальнага цэнтра дыстанцыйнага навучання
- доктарская школа
- універсітэцкае выдавецтва
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2019 — MENJ, 2019. — P. 359. — 408 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 12 кастрычніка 2007.