Нова-Канюшанны мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нова-Канюшанны мост
Каардынаты: 59°56′27″ пн. ш. 30°19′42″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Адкрыццё 1880
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нова-Канюшанны мост — аўтадарожны рамны мост цераз канал Грыбаедава ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі астравы. Размешчаны ў створы Царыцынскага праезда, ва ўсходняй частцы Канюшаннай плошчы. Побач з мостам знаходзяцца Храм Уваскрасення Хрыстова (Спас на Крыві), комплекс будынкаў Канюшаннага ведамства, Міхайлаўскі сад. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Трайны мост, ніжэй — Італьянскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (600 м) — «Гасціны двор», выхад на канал Грыбаедава.