Перайсці да зместу

Новенькае (пасёлак, Суземскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Новенькае
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Суземскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 316 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 242194
Код АКАТП 15252828007

Новенькае[2] (руск.: Новенькое) — пасёлак у Суземскім раёне Бранскай вобласці Расіі.

Заснаваны ў 1930-х гадах пад першапачатковай назвай Зямля. Максімальнае насельніцтва — каля 500 чалавек (1989), у апошнія гады — каля 340 чалавек. У пасёлку працуюць бібліятэка, аддзяленне сувязі і асноўная школа.

Падчас Другой сусветнай вайны Новенькае стала месцам жорсткіх баёў і карных аперацый. У пасёлку знаходзіцца абноўлены ў рамках праграмы «Увекавечанне памяці загінулых пры абароне Айчыны» помнік на месцы брацкай магілы, дзе пахаваныя каля 80 чалавек — расстраляныя партызаны, мірныя жыхары і салдаты, якія загінулі пры вызваленні пасёлка. Сярод вядомых імёнаў — Наталля і Надзея Ражджэственскія, Аблагін, Тупікаў, Іванчыкаў. Пры нядаўнім добраўпарадкаванні тэрыторыі было выяўлена яшчэ адно пахаванне, астанкі перанесены ў агульную магілу[3].

Зноскі