Новыя сілы (групоўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новыя сілы
Этнічная прыналежнасць малінка, сенуфа, лобі, дзьюла
Лідары Гіём Саро
Сумайла Бакаёка
Ісіяка Уатара
Актыўная ў Кот-д’Івуар
Расфарміравана 2011
Саюзнікі Кот-д’Івуар Аб’яднанне рэспубліканцаў (2010—2011)
Францыя Сілы Аднарога (2011)
Украіна Украінскі міратворчы кантынгент у Кот-д’Івуары (2011)
Праціўнікі Кот-д’Івуар Івуарыйскі народны фронт
Кот-д’Івуар Узброеныя сілы Кот-д’Івуара
Кот-д’Івуар Маладыя патрыёты
Францыя Сілы Аднарога (2002—2003)
Беларусь Беларускія найміты ў Кот-д’Івуары[1] (2004)
Удзел у канфліктах Першая Івуарыйская вайна
Беспарадкі ў Кот-д’Івуары (2008)
Другая Івуарыйская вайна
Паўстанні ў Кот-д’Івуары (2017)
Сайт fninfo.ci

Новыя сілы[К 1] (фр.: Forces nouvelles) — кааліцыя узброеных груповак, якая дзейнічала ў Кот-д’Івуары ў гады Першай і Другой Івуарыйскіх войн. Змагалася супраць сіл прэзідэнта Ларана Гбагбо.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

19 верасня 2002 года на поўначы Кот-д’Івуар ўспыхвае ўзброенае паўстанне. Касцяком мяцежнікаў сталі звольненыя вайскоўцы. Іх кіраўніком быў Робер Геі, але ён загінуў у першы дзень выступлення. Новым лідарам стаў Гіём Саро. Ён аб’яднаў антыўрадавых баевікоў у арганізацыю «Патрыятычныя сілы», якая ў снежні таго ж года разам з іншымі апазіцыйнымі групоўкамі стане часткай кааліцыі «Новыя сілы». Паўстанцы захапілі ўвесь поўнач краіны, але былі прыпынены французскімі войскамі, якія разам з міратворцамі ААН размясціліся ўздоўж фронту.

Да 2007 годзе «Новыя сілы» кантралявалі 60% тэрыторыі дзяржавы (193 000 км²). Мяцежнікі захавалі за сабой паўночны раёны нават пасля падпісання мірнага пагаднення[2]

У 20102011 годзе, на фоне спрэчкі вакол выніку прэзідэнцкіх выбараў, ваенны канфлікт успыхвае зноў. «Новыя сілы» разам з партыяй «Аб’яднанне рэспубліканцаў», заручыўшыся ваеннай дапамогай Францыі і Украіны, атрымалі перамогу ў супрацьстаянні з уладамі. Пасля вайны многія паўстанцы былі інтэграваны ў івуарыйскую армію. У студзені 2017 года ветэраны «Новых сіл» у шэрагах войска паднялі мяцеж, патрабуючы паляпшэння ўмоў жыцця і павышэння аплаты працы[3].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Кааліцыя аб’яднала ўзброеныя атрады такіх палітычны партый як Патрыятычны рух Кот-д’Івуара, Івуарыйскі рух Вялікага Захаду і Рух за справядлівасць і мір. У шэрагах паўстанцаў дзейнічалі прадстаўнікі народаў малінка, сенуфа, лобі, дзьюла[4][5].

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікам штаба прызначаны генерал Сумайла Бакаёка, а яго намеснікам — Ісіяка Уатара[6].

Занаванне[правіць | правіць зыходнік]

Войскі паўстанцаў былі разбіты на дзесяць зон, названых па адпаведным дэпартаментам[7]:

  • Зона 1 (Боуна). Камандуючы Муру Уатара. У пачатку паўстанне асабісты склад валодаў вялікай колькасцю дзяўчат. Жанчыны служылі ў падраздзяленні «Атчэнгэ», што ў перакладзе з маорэ азначае «мы ідзем туды».
  • Зона 2 (Катыёла). Камандуючы Эрве Пелікан Туры.
  • Зона 3 (Буаке). Камандуючыя Ісіяка Уатара да Вата і Шэрыф Усман.
  • Зона 4 (Манкона). Камандуючы Зуман Уатара.
  • Зона 5 (Сегела). Камандуючы Захар Кані, які лічыўся адным з самых жорсткіх паўстанцкіх камандзіраў. Хадзілі чуткі, што ён валодаў магічнымі здольнасцямі. Пасля канфлікту з кіраўніцтвам быў сасланы ў Буркіна-Фасо, а на яго месца прыйшоў Ісіяка Уатара[8].
  • Зона 6 (Ман). Камандуючы Ласені Фафана.
  • Зона 7 (Туба). Камандуючы Абудрахаман Траарэ.
  • Зона 8 (Адзіене). Камандуючы Усман Кулібалі.
  • Зона 9 (Бундыалі). Камандуючы Гаўсу Кані.
  • Зона 10 (Карога). Камандуючы Фафіе Марцін Куаку. За неаднаразовыя ваенныя злачынствы трапіў пад санкцыі ААН.

У пачатку паўстання зоны «Новых сіл» былі перададзены ў вядзенне аператыўных камандуючых (АК), а затым — у вядзенне занальных камандзіраў (камзаны).

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Таксама сустракаецца найменне ў адзіным ліку («Новая сіла»).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]