Перайсці да зместу

Новы Арлеан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Новы Арлеан
англ.: New Orleans
фр.: La Nouvelle-Orléans
29°58′34″ пн. ш. 90°04′42″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Штат Луізіяна
Кіраўнік Helena Moreno[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1718
Вышыня цэнтра 11 м[1]
Водныя аб’екты Місісіпі і Mississippi River – Gulf Outlet Canal[d]
Часавы пояс CDT[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 383 997 чал. (1 красавіка 2020)[2][3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 985, 504
Паштовы індэкс 70112, 70113, 70114, 70115, 70116, 70117, 70118, 70119, 70121, 70122, 70123, 70124, 70125, 70126, 70127, 70128, 70129, 70130, 70131, 70139, 70141, 70142, 70143, 70145, 70146, 70148, 70150, 70151, 70152, 70153, 70154, 70156, 70157, 70158, 70159, 70160, 70161, 70162, 70163, 70164, 70165, 70166, 70167, 70170, 70172, 70174, 70175, 70176, 70177, 70178, 70179, 70181, 70182, 70183, 70184, 70185, 70186, 70187, 70189, 70190 і 70195
nola.gov (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Новы Арлеан (ЗША)
Новы Арлеан
Новы Арлеан

Новы Арлеан (англ.: New Orleans, фр.: La Nouvelle-Orleans) — горад ЗША, найбуйнейшы ў штаце Луізіяна, ля ўпадзення Місісіпі у Мексіканскі заліў.

Заснаваны ў 1718 годзе французамі на месцы індзейскага паселішча, названы ў гонар французскага рэгента Філіпа Арлеанскага. З 1722 года адміністрацыйны цэнтр французскай калоніі Луізіяна. З 1762 года пад уладай Іспаніі. У 1803 вернуты Францыі і куплены ЗША у складзе тэрыторыі Луізіяна. У 1805 атрымаў гарадскія правы. У 1812—1849 гадах сталіца штата Луізіяна. У час англа-амерыканскай вайны 8 студзеня 1815 года каля Новага Арлеана адбылася апошняя бітва паміж амерыканскімі і англійскімі войскамі. У грамадзянскую вайну захоплены 24 красавіка 1862 федэральным флотам пад камандаваннем адмірала Д. Фарагута. У ХІХ стагоддзі цэнтр гандлю і буйны марскі порт. Значны працэнт негрыцянскага насельніцтва паўплываў на культурную своеасаблівасць горада. На мяжы XIX і XX стагоддзяў тут узнік новаарлеанскі джаз.

Па перапісе 2000 года ў горадзе было 484 674 жыхароў (з агламерацыяй 1 337 726). Пасля разбуральнага ўрагана «Катрына» ўвосень 2005 года яго насельніцтва скарацілася, па прыблізных ацэнках, больш чым удвая.

Год Колькасць
2010 343 829 [4][5]
2010 347 965 [6]
Год Колькасць
2011 360 692 [6]
2012 369 888 [6]
Год Колькасць
2013 378 715 [6]
2014 384 320 [7]
Год Колькасць
2020 383 997 [2][3]

Дзейнічае Тулейнскі ўніверсітэт і інш.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі