Новы Двур (Сакульскі павет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Новы Двор (Сакольскі павет))
Вёска
Новы Двур
польск.: Nowy Dwór
Герб
Герб
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Кіраўнік
Казімір Богуш
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовыя індэксы
16-205
Аўтамабільны код
BSK
Новы Двур на карце Польшчы ±
Новы Двур (Сакульскі павет) (Польшча)
Новы Двур (Сакульскі павет)
Новы Двур (Сакульскі павет) (Падляскае ваяводства)
Новы Двур (Сакульскі павет)

Но́вы Двур[1] (польск.: Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, за 27 км на поўнач ад Сакулкі і за 63 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Бебжы. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Новы Двур. Насельніцтва 625 чалавек (2012).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл, 1879 г.

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл, каля 1900 г.

Новы Двор быў заснаваны ў XV стагоддзі як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. Паводле падання, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца быў пабудаваны першы касцёл.

12 жніўня 1579 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Новаму Двару магдэбургскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры[2].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе статус паселішча паніжаны да вёскі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Новы Двур акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Новы Двур увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Новы Двур Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двуры была пабудавана мураваная царква.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: ~1886 год — 1083 чал., з іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 іўдзеяў[4]
  • XXI стагоддзе: 2012 год — 625 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святога Мікалая
  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1547, 1877—1878)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Святога Мікалая (1955)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]