Перайсці да зместу

Новы Дзедзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новы Дзедзін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
28
Насельніцтва
45 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2244
Паштовы індэкс
213612
Аўтамабільны код
6
Новы Дзедзін (Беларусь)
Новы Дзедзін
Новы Дзедзін
Новы Дзедзін (Магілёўская вобласць)
Новы Дзедзін
Новы Дзедзін

Но́вы Дзе́дзін[1] (трансліт.: Novy Dziedzin, руск.: Новый Дедин) — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кісялёвабудскага сельсавета.

Размешчана за 25 км на паўночны ўсход ад Клімавіч, за 145 км ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Шасцёраўка (на лініі МагілёўРослаўль). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёску Стары Дзедзін і далей па шашы МагілёўМасква. На поўдні вёскі праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Асцёр[2].

Вядома з XVIII стагоддзя. У 1780 годзе вёска ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. У 1853 годзе мясцовы памешчык меў тут 240 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе вёска ў Хатовіжскай воласці, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа і піцейны дом. У 1913 годзе была адкрыта земская школа, для якой пабудавалі новае памяшканне[2].

З 20 жніўня 1924 года ў Кісялёва-Будскім сельсавеце (з 4 жніўня 1927 года — Мілаславіцкім) Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 года — Магілёўскай акругі. У 1923 годзе было створана меліярацыйнае таварыства. На базе дарэвалюцыйнай школы была створана працоўная школа 1-й ступені. У 1929 годзе арганізавана арцель па перасяленні ў Сібір (16 сем’яў) і сельскагаспадарчае таварыства «Новая Праца» (11 гаспадарак). У 1930 годзе — калгас «Новы Дзедзін»[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з жніўня 1941 года да 29 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі[2].

Планіровачна складаецца з працяглай, плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, ад якой праходзіць другая, кароткая вуліца, злучаная з асноўнай завулкам. Забудова двухбаковая, шчыльная, складаецца з традыцыйных драўляных сялянскіх сядзіб[2].

  • За 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца крыніца «Бяздонны калодзеж» — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння.
  • XVIII стагоддзе: 1780 — 24 двары, 175 жыхароў.
  • XIX стагоддзе: 1880 — 42 двары, 303 жыхары; 1897 — 60 двароў, 431 жыхар.
  • XX стагоддзе: 1909 — 54 двары, 423 жыхары (дадаткова ў фальварку — 1 двор, 11 жыхароў; у хутары — 1 двор, 2 жыхары); 1926 — 83 двары, 601 жыхар; 1970 — 54 гаспадаркі, 131 жыхар.
  • XXI стагоддзе: 2007 — 28 гаспадарак, 45 жыхароў[2].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0.
  2. а б в г д е Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 6. Кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 119.
  • Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 6. Кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0.