Новы Запавет
| Хрысціянства |
|---|
| Біблія |
| Тройца |
| Гісторыя хрысціянства |
| Хрысціянскае багаслоўе |
| Галіны хрысціянства |
Но́вы Запаве́т (грэч. Καινὴ Διαθήκη, Kainē Diathēkē) — збор кніг, які ўяўляе сабой адну з дзвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Зыходныя тэксты Новага Запавету, якія з’явіліся ў розны час, пачынаючы з другой паловы I стагоддзя н.э., былі напісаныя на грэчаскім кайнэ, якое лічылася агульнаўжывальнай мовай усходняга Міжземнамор’я ў першыя стагоддзі н.э. Канон Новага Запавету, які паступова сфармаваўся на працягу першых стагоддзяў хрысціянства, цяпер складаецца з 27 кніг — чатырох Евангелляў, якія апісваюць жыццё і пропаведзі Ісуса Хрыста, кнігі Дзеянняў апосталаў, якая з’яўляецца працягам Евангелля паводле Лукі, дваццаці аднаго паслання апосталаў, а таксама кнігі Адкрыцця Іаана Багаслова (Апакаліпсіс).
Tэксты Евангелляў зыходна былі ананімнымі[1] і аўтарства кожнага было ўзгоднена толькі ў пачатку другога стагоддзя[2]. У XVIII стагоддзі рашэнне пра аўтарства ўпершыню было пастаўлена пад сумненне[2].
Паняцце «Новы Запавет» упершыню згадваецца ў кнізе прарока Ераміі, калі Бог у адказ на непаслушэнства Ізраіля абяцае заключыць з народам Новы Запавет:
Вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я заключу з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет, не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай; той запавет Мой яны парушылі, хоць Я заставаўся ў еднасці з імі, кажа Гасподзь. А той запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу закон Мой у іхнюю нутрыну і на сэрцах іх напішу яго, і буду ім богам, а яны будуць Маім народам.
— Ер 31:31-33
У Новым Запавеце паняцце «Новы Запавет» (лац.: Novum Testamentum) упершыню сустракаецца ў Евангеллі паводле Мацвея:
А калі яны елі: Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: прымеце, ежце: гэта Цела Маё. І ўзяўшы чару, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: пеце з яе ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў.
— Мц 26:26-29
У апостальскіх пасланнях упершыню згадваецца Паўлам у першым і другім лістах да хрысціян Карынфу:
Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: «прымеце, ежце, гэта ёсць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне». Гэтак сама і чару пасля вячэры, і сказаў: «гэтая чара ёсць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне».
— 1 Кар 11:23-25
Ён даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыццё.
— 2 Кар 3:6
Найбольш раннімі з тэкстаў Новага Запавету лічацца пасланні апостала Паўла, а найбольш познімі — творы Іаана Багаслова. Ірыней Ліёнскі лічыў, што Евангелле паводле Мацвея і Евангелле паводле Марка былі напісаныя ў той час, калі апосталы Пётр і Павел прапаведавалі ў Рыме (60-я гады н.э.), а Евангелле паводле Лукі трохі пазней.
Кнігі Новага Запавету
[правіць | правіць зыходнік]| Беларуская назва | Грэчаская (кайнэ) назва |
Лацінская назва |
Скарачэнне[3] | ||
|---|---|---|---|---|---|
| Пераклад БПЦ | Пераклад РКК | Бел. | Англ. | ||
| Святое Дабравесце паводле Матфея | Евангелле паводле святога Мацвея | Κατὰ Ματθαῖον ἄγιον Εὐαγγέλιον | Evangelium secundum Matthaeum | Мф, Мц | Matt, Mt |
| Святое Дабравесце паводле Марка | Евангелле паводле святога Марка | Κατὰ Μᾶρκον ἄγιον Εὐαγγέλιον | Evangelium secundum Marcum | Мр, Мк | Mark, Mk |
| Святое Дабравесце паводле Лукі | Евангелле паводле святога Лукі | Κατὰ Λουκᾶν ἄγιον Εὐαγγέλιον | Evangelium secundum Lucam | Лк | Luke, Lk |
| Святое Дабравесце паводле Іаана | Евангелле паводле святога Яна | Κατὰ Ἰωάννην ἄγιον Εὐαγγέλιον | Evangelium secundum Ioannem | Іаан, Ян | John, Jn |
| Дзеянні Святых Апосталаў | Дзеі Апосталаў | Πράξεις τῶν Ἀποστόλων | Actus Apostolorum | Дзеян, Дз | Acts, Ac |
| Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла | Пасланне да Рымлянаў | Πρὸς Ῥωμαίους | Epistula ad Romanos | Рым | Rom, Ro |
| Да Карынфян першае Пасланне святога Апостала Паўла | Першае пасланне да Карынцянаў | Πρὸς Κορινθίους Αʹ | Epistula I ad Corinthios | 1 Кар | 1 Cor, 1Co |
| Да Карынфян другое Пасланне святога Апостала Паўла | Другое пасланне да Карынцянаў | Πρὸς Κορινθίους Βʹ | Epistula II ad Corinthios | 2 Кар | 2 Cor, 2Co |
| Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла | Пасланне да Галатаў | Πρὸς Γαλάτας | Epistula ad Galatas | Гал | Gal |
| Да Эфесян Пасланне святога Апостала Паўла | Пасланне да Эфесцаў | Πρὸς Ἐφεσίους | Epistula ad Ephesios | Эф | Eph |
| Да Філіпійцаў Пасланне святога Апостала Паўла | Пасланне да Філіпянаў | Πρὸς Φιλιππησίους | Epistula ad Philippenses | Філ, Флп | Phil, Php |
| Да Калосян Пасланне святога Апостала Паўла | Пасланне да Каласянаў | Πρὸς Κολοσσαεῖς | Epistula ad Colossenses | Кал | Col |
| Да Фесаланікійцаў (Салунян) першае Пасланне святога Апостала Паўла | Першае пасланне да Тэсаланікійцаў | Πρὸς Θεσσαλονικεῖς Αʹ | Epistula I ad Thessalonicenses | 1 Фес, 1 Тэс | 1 Thess, 1Th |
| Да Фесаланікійцаў (Салунян) другое Пасланне святога Апостала Паўла | Другое пасланне да Тэсаланікійцаў | Πρὸς Θεσσαλονικεῖς Βʹ | Epistula II ad Thessalonicenses | 2 Фес, 2 Тэс | 2 Thess, 2Th |
| Да Цімафея першае Пасланне святога Апостала Паўла | Першае пасланне да Цімафея | Πρὸς Τιμόθεον Αʹ | Epistula I ad Timotheum | 1 Цім | 1 Tim, 1Ti |
| Да Цімафея другое Пасланне святога Апостала Паўла | Другое пасланне да Цімафея | Πρὸς Τιμόθεον Βʹ | Epistula II ad Timotheum | 2 Цім | 2 Tim, 2Ti |
| Да Ціта Пасланне святога Апостала Паўла | Пасланне да Ціта | Πρὸς Τίτον | Epistula ad Titum | Ціт | Titus, Tit |
| Да Філімона Пасланне святога Апостала Паўла | Пасланне да Філімона | Πρὸς Φιλήμονα | Epistula ad Philemonem | Флм | Philem, Phm |
| Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла | Пасланне да Габрэяў | Πρὸς Ἑβραίους | Epistula ad Hebraeos | Гбр, Гебр | Heb |
| Саборнае Пасланне святога Апостала Іакава | Пасланне святога Якуба | Ἐπιστολή Ἰακώβου | Epistula Iacobi | Як | James, Jas |
| Першае Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра | Першае пасланне святога Пятра | Πέτρου Αʹ | Epistula I Petri | 1 Пет, 1 Пт | 1 Peter, 1Pe |
| Другое Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра | Другое пасланне святога Пятра | Πέτρου Βʹ | Epistula II Petri | 2 Пет, 2 Пт | 2 Peter, 2Pe |
| Першае Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова | Першае пасланне святога Яна | Ἰωάννου Αʹ | Epistula I Ioannis | 1 Ян | 1 John, 1Jn |
| Другое Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова | Другое пасланне святога Яна | Ἰωάννου Βʹ | Epistula II Ioannis | 2 Ян | 2 John, 2Jn |
| Трэцяе Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова | Трэцяе пасланне святога Яна | Ἰωάννου Γʹ | Epistula III Ioannis | 3 Ян | 3 John, 2Jn |
| Саборнае Пасланне святога Апостала Іуды | Пасланне святога Юды | Ἐπιστολή Ἰούδα | Epistula Iudae | Іуд, Юда | Jude |
| Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова | Апакаліпсіс святога Яна | Ἀποκάλυψις Ἰωάννου | Apocalypsis Ioannis | Адкр | Rev, Apoc, Ap |
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку XXI стагоддзя Біблію часткова перакладалі на беларускую мову каталіцкія і праваслаўныя святары, пратэстанты і свецкія перакладчыкі. У 2017 годзе, да 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове — Бібліі Скарыны, хрысціянскія канфесіі Беларусі прымеркавалі свае афіцыйныя выданні перакладаў на сучасную мову.
15 лістапада 2017 года Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) прэзентавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі свой пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Гэта вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ, якія пачалі гэту работу 25 гадоў таму ў супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы[4].
Каталіцкая царква ў Беларусі таксама пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову. Новае выданне паказалі ў мінскім Чырвоным касцёле 25 лістапада 2017 года. Працавала над тэкстамі секцыя па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Каманда з дзевяці чалавек, паралельна займаючыся яшчэ іншымі тэкстамі, перакладала Біблію з 2002 года[5].
Зноскі
- ↑ Harris, Stephen L., Understanding the Bible. Palo Alto: Mayfield. 1985.
- ↑ а б Donald Guthrie, New Testament Introduction (Leicester, England: Apollos, 1990), pp. 37-40
- ↑ Глядзіце таксама Скарачэнні назваў біблейскіх кніг.
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Каталіцкая царква пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 29 мая 2021.
Тэксты і пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Новы Запавет на мове арыгінала Архівавана 11 студзеня 2012. (стар.-грэч.)
- Астрамірава Евангелле
- Апостал (Скарына)
- Новы Запавет у перакладзе Васіля Сёмухі
- Пераклад Новага Запавету, здзейснены Біблейскай Камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы
- Пераклад кніг Новага Запавету, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі ў перакладзе Вінцэнта Гадлеўскага
- Новы Запавет і Псальмы ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Новы Запавет і вучыцельныя кнігі Старога Запавету ў перакладзе Антонія Бокуна
- Новы Запавет і Пяцікніжжа ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / пераклад з грэцкага: Э. К. Сабіла, С. А. Малахаў. — Мінск : Царква Абуджэнне, 2018. — 528 с. ISBN 978-985-6184-57-7
- Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад на заходнепалескую гаворку Фёдара Клімчука
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брюс М. Мецгер. Текстология Нового Завета. Рукописная традиция, возникновение искажений и реконструкция оригинала (библиотека о. Якова Кротова)
- Владимиров А. Текстология Нового Завета / Апостолы. — М.: Беловодье, 2003. — С. 9-25 ISBN 5-93454-037-8
- Свенцицкая И., Трофимова М. Апокрифы древних христиан (Электронная Библиотека апокрифов)