Новы Чалавек-павук
| Новы Чалавек-павук | |
|---|---|
| The Amazing Spider-Man | |
| | |
| Жанры | баявік, трылер[d], моладзевы фільм[d], супергеройскі фільм, навукова-фантастычны фільм[d] і biopunk[d] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| На аснове | Чалавек-павук |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампаніі | Columbia Pictures і Marvel Entertainment[d] |
| Працягласць | 136 хв. |
| Бюджэт | 230 млн дол. |
| Зборы | 757 930 663 дол. |
| Краіна | |
| Мова | англійская[1] |
| Год | 2012 |
| Наступны фільм | Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне |
| IMDb | ID 0948470 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Новы Чалавек-павук» (англ.: The Amazing Spider-Man) — амерыканскі фантастычны фільм 2012 года пра супергероя коміксаў кампаніі Marvel Comics Чалавека-павука. З’яўляецца перазапускам серыі фільмаў пра гэтага персанажа, а таксама першай часткай дылогіі пра Чалавека-павука ад рэжысёра Марка Уэба.
Галоўную ролю ў фільме сыграў Эндру Гарфілд.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У дзяцінстве Пітэр Паркер быў пакінуты сваімі бацькамі, і таму выхоўваўся дзядзькам і цёткай. Ішлі гады, Пітэр быў звычайным прыкладным школьнікам, падвяргаўся нападкам хуліганаў і быў закаханы ў сваю аднакласніцу Гвен Стэйсі, якая сама ўпотай адказвала яму ўзаемнасцю. Але пасля ўкусу генетычна змененага павука, Пітэр атрымлівае неверагодныя звышздольнасці і яго жыццё мяняецца назаўжды.
Аднак яго не перастае мучыць пытанне аб тым, што здарылася з ягонымі бацькамі. Ён знаёміцца з даўнім сябрам і партнёрам свайго бацькі — генетыкам Куртам Конарсам, які разам з бацькам Пітэра распрацоўваў формулу рэгенерацыі. Пітэр дапамагае яе скончыць, а Конарс, які ўсё жыццё марыў аднавіць сваю правую руку, уводзіць формулу сабе і становіцца Яшчарам. Усведамляючы сваю віну, Пітэр пачынае новае жыццё ў абліччы таямнічага супергероя Чалавека-павука і становіцца гразой злачынцаў, адначасова спрабуючы знайсці спосаб спыніць Конарса.
Зноскі
- ↑ http://www.amazon.co.uk/Amazing-Spider-Man-Kindle-Tablet-Edition/dp/B008GXHOFW
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Новы Чалавек-павук на сайце «Internet Movie Database» (англ.)