Новы драматычны тэатр (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Новы драматычны тэатр
Заснаваны 1987
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне вул. Лізы Чайкінай д. 16, Мінск, Беларусь
Дырэктар Васіль Марэцкі
Галоўны рэжысёр Андрэй Гузій

Новы драматычны тэатр — беларускі драматычны тэатр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1987 годзе ў Мінску як тэатр-студыя “Дзе-Я?” на чале з рэжысёрам Міколам Труханам. У 1992 годзе атрымаў статус гарадскога тэатра. Станаўленне тэатра «Дзе-Я?» у асноўным звязана са зваротам да беларускай драматургічнай спадчыны. Рэпертуар складалі творы беларускіх пісьменнікаў, арыгінальныя п'есы, створаныя ў тэатры, а таксама лепшыя творы сусветнай літаратуры. Усе спектаклі ішлі па-беларуску.

У 1999 годзе М.Трухан памёр, пасля чаго адбылася змена агульнай канцэпцыі. У 2004 годзе тэатр быў перайменаваны ў Новы драматычны. Цяпер спектаклі ідуць на дзвюх мовах, прычым пераважае руская. З 2007 года галоўным рэжысёрам тэатра з’яўляецца Дзяніс Нупрэйчык. Некалькі гадоў у будынку працягваўся капітальны рамонт, які завяршыўся ў 2009 годзе.

З 2003 года пры тэатры дзейнічае адзіная ў Беларусі Дзіцячая тэатральная школа.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]