Новы свет (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Новы свет, Гродна)
Славутасць
Новы свет
53°41′21″ пн. ш. 23°49′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль канструктывізм, Eclectic architecture in Russia[d], мадэрн і псеўдарускі стыль
Map

Новы свет — гістарычны раён горада Гродна, узнік у канцы XIX ст. у паўночнай частцы горада. Адметны рознастылёвай сядзібнай забудовай з жылымі дамамі ў стылі мадэрну іканструктывізму.

Раён знаходзіцца паміж вуліцамі Горкага і Ажэшкі. Ён пачаў забудоўвацца яшчэ ў 1770—я гады, у часы гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза. Верагодна, першай вуліцай раёна магла быць Акадэмічная. Спачатку ён ахопліваў фактычна прадмесці на тэрыторыі сучасных вуліц Акадэмічнай, Багдановіча, Батанічнай, Валковіча, 1-га мая і 17-верасня, а па-сапраўднаму пераўтварыўся ў гарадскі раён у другой палове XIX ст[1].

Пачаткам гісторыі Новага свету можна лічыць 24 чэрвеня 1875 года, калі прадмесце было ўключана ў рысы горада Гродна[2].

Свой асаблівы выгляд раён набыў у 1920-30-я гады, калі склаўся ансамбль драўляных і мураваных асабнякоў у стылях канструктывізму, мадэрну, неабарока, з элементамі неакласіцызму і вялікай колькасцю драўляных разных дэталяў[3].

Змаганне за захаванне Новага свету[правіць | правіць зыходнік]

Раён у 2006 годзе апынуўся пад пагрозай страты свайго аўтэнтычнага аблічча, калі гарадскія ўлады пачалі прасоўваць ідэю зносу часткі будынка. Так быў страчаны адметны будынак, вядомы сярод гродзенцаў як «Гарачы хлеб» — помнік канструктывізму 1930—х гадоў, які размяшчаўся на вуглу вуліц 17 Верасня і Горкага[4][5].

У межах кампаніі па захаванні Новага свету гродзенскія краязнаўцы, гісторыкі і актывісты праводзілі пленэры, рыхтавалі публікацыі і звароты да ўладаў, спрабавалі правесці мясцовы рэферэндум. У 2008 годзе рэжысёр Арцём Лобач зняў 14-хвілінны дакументальны фільм "Гродна. Новы свет"[6].

Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]

У Новым свеце ў розныя часы жылі прадстаўнікі творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі, лекары, чыноўнікі.

Сярод іх:

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 33—34. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  2. Чернякевич А. Н., Трусов И. Г. «Новый Свет» и его окрестности. — Минск: Лимариус, 2009. — С. 4. — 68 с.
  3. Гродзенскі Новы свет(нявызн.). harodnia.comharodnia.com. Праверана 28 лютага 2024.
  4. Рэквіем па “Гарачым Хлебе”. Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік . Hrodna.life - навіны Гродна (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.
  5. Кулевіч, Руслан. "Гарачы хлеб" як сімвал страт: гродзенцы ўспамінаюць Антоненку і разбурэнне ў Новым свеце . Hrodna.life - навіны Гродна (6 кастрычніка 2018). Праверана 28 лютага 2024.
  6. Гродно. Новый Свет / Grodno. Nowy Svet (Polskie napisy)(нявызн.). Праверана 28 лютага 2024.
  7. Максиму Богдановичу – 130. Места в Гродно, связанные с семьей Богдановичей . Hrodna.life - навіны Гродна (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.
  8. Зоф’я Налкоўская: фемінісцкая зорка, якая ў Гродне спрачалася з Пілсудскім і захаплялася Старым замкам . Hrodna.life - навіны Гродна (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.