Новы ізраільскі шэкель
Выгляд
| Новы ізраільскі шэкель | |||
|---|---|---|---|
| | |||
| Коды і сімвалы | |||
| Коды ISO 4217 | ILS | ||
| Сімвалы | ₪ і ₪ | ||
| Тэрыторыя абарачэння | |||
| Уведзена | 1985 | ||
| Валюта-папярэднік | Old Israeli shekel[d] | ||
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Bank of Israel[d] | ||
| Вытворца банкнот | Orell Füssli[d] | ||
| Курсы на 2 ліпеня 2026 года | |||
| 1 USD | 3,002 ILS | ||
| 1 EUR | 3,422 ILS | ||
| 1 RUB | 0,03845 ILS | ||
| 1 GBP | 4,003 ILS | ||
| 1 JPY | 0,01846 ILS | ||
| 1 BYN | 0,9997 ILS | ||
Новы шэкель (іўр.: שקל חדש — «шэкель хадаш») — поўная назва грашовай адзінкі Ізраіля, якая знаходзіцца ў звароце з 4 верасня 1985 года па сённяшні дзень, змяніла стары шэкель, які з’явіўся на свет 24 лютага 1980 года. Адзін шэкель роўны 100 агораў (адз. л. — іўр. אגורה, агора; мн. л. — іўр. אגורות, агоры).
Новы шэкель мае таксама хаджэнне на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі.
- Абазначэння валюты: ש"ח (абрэвіятура поўнай назвы валюты «שקל חדש»),
- NIS (скарачэнне ад англ. New Israeli Sheqel),
- ILS, згодна са стандартам ISO 4217.
- Сімвалічнае абазначэнне новага шекеля — ₪, уяўляе сабой перапляценне іўрыцкіх літар ש і ח, з якіх пачынаюцца словы שקל חדש.