Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы адносіцца да 1325 года і змяшчаецца ў Хроніцы Пятра з Дусбурга. У 1353 годзе паселішча атрымала гарадскія правы. У XIV стагоддзі пабудаваны касцёл, крыжакі будуюць вакол горада абарончыя муры. У 1454 годзе мяшчане выгналі з горада крыжакоў. У 1468 годзе горад увайшоў у склад Каралеўства Польскага. З 1772 года — у складзе Прусіі. З 1920 года горад зноў у складзе Польшчы, з 1937 года называўся «Навэмяста — Паможэ».