Новікаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новікаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гродзенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Новікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 1 верасня 1959

Но́вікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Новікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сапоцкінскага пассавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.