Нові-Град
| Город | |||
| Нові-Град | |||
|---|---|---|---|
| басн.: Bosanski Novi, сербск.: Нови Град / Novi Grad, харв.: Bosanski Novi | |||
|
|||
| 45°02′47″ пн. ш. 16°22′40″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Этнітэт | [[Рэспубліка Сербская]] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1280 | ||
| Вышыня цэнтра | 216 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 79 220 | ||
| opstina-novigrad.com | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Нові-Град (басн.: Bosanski Novi, сербск.: Нови Град / Novi Grad, харв.: Bosanski Novi) — горад у паўночнай частцы Босніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. Уваходзіць у рэгіён Прыедар Рэспублікі Сербскай. Горад размешчаны на рацэ Уна, на мяжы з Харватыяй насупраць харвацкага горада Двор. У горадзе ёсць пошта, бальніца, пачатковыя і сярэднія школы, крамы, культурныя цэнтры і т. п.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Да Баснійскай вайны горад меў назву Босанскі-Нові. Затым урадамі Рэспублікі Сербскай уведзены Нові-Град ці проста Нові (затым часова адменена судом БіГ) і зноў зацверджана назва Нові-Град[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Абшчына Нові-Град размешчана на паўночным захадзе Босніі і Герцагавіны паміж рэкамі Сана і Уна. Плошча — 470 км². Клімат умераны кантынентальны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад Нові-Град упершыню згадваецца ў 1280 годзе пад рымскай назвай Castrum Novum, што ў перакладзе азначае «новы горад». У 1895 годзе Аўстра-Венгерскія кіраўнікі перайменавалі горад у Босанскі-Нові. Былі драўляныя масты цераз рэкі Уна і Сана. Мясцовыя жыхары асцерагаліся паводак вясной і восенню. У 1872 годзе абшчына Босанскі-Нові стала першай у баснійскай краіне, якая мела чыгуначную станцыю. Першая бальніца пабудавана прыкладна ў гэты ж час.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]1991 год
[правіць | правіць зыходнік]Горад:
- баснійцы — 6,831 (50,27 %);
- сербы — 5,121 (37,68 %);
- югаславы — 1,117 (8,22 %);
- харваты — 187 (1,37 %);
- іншыя — 332 (2,46 %).
- Усяго: 13,588 чал.
2006 год
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе большасць насельніцтва абшчыны складалі этнічныя сербы.
2013 год
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва горада па перапісу 2013 года склала 11 063 чалавек, абшчыны — 28 799 чалавек.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.statistika.ba/?show=12&id=20397
- ↑ Popis stanovništva, domaćinstava istanova u Bosni iHercegovini 2013 – PRELIMINARNI REZULTATI. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 18 студзеня 2014.