Нога Алон
| Нога Алон | |
|---|---|
| іўр.: נוגה אלון | |
| | |
| Дата нараджэння | 17 лютага 1956 (70 гадоў) ці 17 мая 1956 (70 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, прафесар, спецыяліст у галіне інфарматыкі |
| Навуковая сфера | камбінаторыка, імавернасны метад[d], экстрэмальная камбінаторыка[d] і тэарэтычная інфарматыка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Micha Perles[d][3] |
| Член у | |
| Узнагароды |
прэмія Гёдэля[d] (2005) прэмія Эрдзёша[d] (1989) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2016) прэмія абароны Ізраіля[d] (1984) прэмія Міхаіла Бруна[d] (2001) Michael Landau Prize[d] (2005) Dijkstra Prize[d] (2016) прэмія EMET[d] (2011) прэмія Шаа[d] (2022) ганаровы доктар Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха[d] (2013) Paris Kanellakis Award[d] (2019) Прэмія Вольфа па матэматыцы (2024) |
| Сайт | web.math.princeton.edu/… (англ.) |
Но́га Ало́н (іўр.: נוגה אלון, нар. 17 лютага 1956, Хайфа, Ізраіль) — ізраільскі матэматык, вядомы сваім укладам у камбінаторыку і тэарэтычную інфарматыку.
Член Ізраільскай акадэміі прыродазнаўчых і гуманітарных навук (1997),[8] Еўрапейскай акадэміі (2008),[9] Амерыканскага матэматычнага таварыства (2015).[10] Сапраўдны член Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі (2017).[11] Ганаровы член Венгерскай акадэміі навук (2019).[12]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1956 годзе ў Хайфе, дзе ў 1974 годзе скончыў яўрэйскую школу «Рэалі». У 1979 годзе з адзнакай скончыў Тэхніён — Ізраільскі тэхналагічны інстытут. У 1980 годзе атрымаў ступень магістра матэматыкі ў Тэль-Авіўскім універсітэце,[13] у 1983 годзе — доктарскую ступень па матэматыцы ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, дзе абараніў дысертацыю «Экстрэмальныя задачы ў камбінаторыцы» пад кіраўніцтвам Міхі Перлеса.[14]
Пасля дактарантуры ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце Алон вярнуўся ў Тэль-Авіўскі ўніверсітэт у якасці старэйшага выкладчыка ў 1985 годзе, у 1986 годзе атрымаў там пастаянную пасаду дацэнта, а ў 1988 годзе быў павышаны да штатнага прафесара. З 1999 па 2001 год узначальваў Школу матэматычных навук, а ў 2018 годзе — кафедру камбінаторыкі і камп’ютарных навук імя Флорэнс і Тэда Баўмрыттэр,[13] пасля чаго пайшоў на пенсію з пасады ганаровага прафесара і перайшоў у Прынстанскі ўніверсітэт.[15]
З 2008 па 2023 год галоўны рэдактара часопіса «Выпадковыя структуры і алгарытмы» (англ.: Random Structures and Algorithms).[9]
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за пяцісот даследчых прац, пераважна па камбінаторыцы і тэарэтычнай інфарматыцы, а таксама кнігі па імавернасным метадзе. Публікаваўся таксама пад псеўданімам «A. Nilli», заснаваным на імені яго дачкі Nilli Alon.[16]
Сярод яго дасягненняў арыгінальныя метады доказаў у тэорыі графаў з выкарыстаннем імавернасных метадаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шматлікіх даследчых прац, у тым ліку і наступных:
Кніга
[правіць | правіць зыходнік]- The Probabilistic Method, with Joel Spencer, Wiley, 1992. 2nd ed., 2000; 3rd ed., 2008; 4th ed., 2016.[17]
Навукова-даследчыя артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Alon, N. (1986). Eigenvalues and expanders. Combinatorica. 6 (2): 83–96. doi:10.1007/BF02579166. MR 0875835. S2CID 41083612.
- Alon, N.; Boppana, R. B. (1987). The monotone circuit complexity of Boolean functions. Combinatorica. 7 (1): 1–22. doi:10.1007/BF02579196. MR 0905147. S2CID 17397273.
- Alon, Noga (1987). Splitting necklaces. Advances in Mathematics. 63 (3): 247–253. doi:10.1016/0001-8708(87)90055-7. MR 0877785.
- Alon, Noga; Kleitman, Daniel J (1992). Piercing convex sets and the Hadwiger–Debrunner (p, q)-problem. Advances in Mathematics. 96 (1): 103–112. doi:10.1016/0001-8708(92)90052-M. MR 1185788.
- Alon, Noga; Yuster, Raphael; Zwick, Uri (1995). Color-coding. Journal of the ACM. 42 (4): 844–856. doi:10.1145/210332.210337. MR 1411787. S2CID 208936467.
- Alon, Noga; Matias, Yossi; Szegedy, Mario (1999). The space complexity of approximating the frequency moments. Journal of Computer and System Sciences. 58 (1, part 2): 137–147. doi:10.1006/jcss.1997.1545. MR 1688610. Previously in the ACM Symposium on Theory of Computing (STOC), 1996.
- Alon, Noga (1999). Combinatorial Nullstellensatz. Combinatorics, Probability and Computing. 8 (1–2): 7–29. doi:10.1017/S0963548398003411. MR 1684621. S2CID 209877602.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Нога Алон атрымаў шэраг узнагарод, у тым ліку наступныя:
- 1989 — Прэмія Эрдзёша[18]
- 2000 — Прэмія Поі SIAM[19]
- 2001 — Мемарыяльная прэмія Майкла Бруна[20]
- 2005 — Прэмія Гёдэля (разам з Ёсі Маціясам і Марыё Сегедзі) за ўклад у тэорыю алгарытмаў[21]
- 2006 — Эйлераўская лекцыя
- 2008 — Прэмія Ізраіля ў галіне матэматыкі[22][23]
- 2011 — Прэмія ЭМЕТ разам з Сахаронам Шэлахам[24]
- 2016 — Прэмія Дэйкстры
- 2022 — Прэмія Кнута «за фундаментальны ўклад у камбінаторыку і тэорыю графаў і іх прымяненне да фундаментальных тэм інфарматыкі»[25]
- 2024 — Прэмія Вольфа па матэматыцы «за фундаментальны ўклад у камбінаторыку і тэарэтычную інфарматыку»
Алон выступіў з пленарнымі дакладамі на Еўрапейскім матэматычным кангрэсе 1996 года і на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў 2002 года,[9] на лекцыях памяці Турана 2009 года,[26] а таксама з лекцыяй на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў 1990 года.[9] У 2015 годзе прачытаў лекцыю Лаясевіча (на тэму «Ранг знакаў і яго прымяненне ў камбінаторыцы і складанасці») у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве.[27] У 2013 годзе яму была прысвоена ганаровая доктарская ступень Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школай Цюрыха,[28] у 2015 годзе — Універсітэтам Уотэрлоа.[29]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://en.emetprize.org/laureates/exact-sciences/mathematics/prof-noga-alon/
- 1 2 http://www.math.tau.ac.il/~nogaa/cvshort.html
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2016 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=2847 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ https://www.acm.org/media-center/2016/december/fellows-2016 Праверана 24 чэрвеня 2024.
- ↑ Noga Alon. Members. Israel Academy of Sciences and Humanities. Праверана 5 мая 2023.
- 1 2 3 4 Noga Alon. Members. Academia Europaea. Праверана 5 мая 2023.
- ↑ 2016 Class of the Fellows of the AMS. American Mathematical Society. Праверана 16 лістапада 2015..
- ↑ Cacm Staff (March 2017). ACM Recognizes New Fellows. Communications of the ACM. 60 (3): 23. doi:10.1145/3039921. S2CID 31701275..
- ↑ Prof. Noga Alon has been elected an Honorary member of the Hungarian Academy of Sciences. School of Mathematical Sciences Newsroom. Tel Aviv University (8 верасня 2019). Праверана 6 мая 2023.
- 1 2 Curriculum vitae. Academia Europaea. Праверана 6 мая 2023.
- ↑ Нога Алон на сайце Mathematics Genealogy Project
- ↑ Short CV. Princeton University. Праверана 6 мая 2023.
- ↑ Ceccherini-Silberstein, Tullio; Scarabotti, Fabio; Tolli, Filippo (2018). Discrete Harmonic Analysis: Representations, Number Theory, Expanders, and the Fourier Transform. Cambridge Studies in Advanced Mathematics. Vol. 172. Cambridge University Press, Cambridge. p. 300. doi:10.1017/9781316856383. ISBN 978-1-107-18233-2. MR 3791831. S2CID 125447782.
- ↑ Reviews:
- Fishburn, Peter (1994-06-01). Probability galore (review of The Probabilistic Method, 1st ed.). Journal of Mathematical Psychology. 38 (2): 286–292. doi:10.1006/jmps.1994.1018.
- Fristed, Bert (1993). Review of The Probabilistic Method, 1st ed. Mathematical Reviews. MR 1140703. Review of 2nd ed. (2003), Шаблон:MR.
- Moon, J. W. Review of The Probabilistic Method, 1st ed. zbMATH. Zbl 0767.05001. Review of 2nd. ed., Шаблон:Zbl. Review of 3rd ed., Шаблон:Zbl
- Bóna, Miklós. Review of The Probabilistic Method, 3rd ed.(недаступная спасылка). MAA Reviews. Mathematical Association of America (8 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2024. Праверана 25 кастрычніка 2022.
- Mukherjee, Sayan (December 2009). Review of The Probabilistic Method, 3rd ed. Journal of the American Statistical Association. 104 (488): 1723. JSTOR 40592386.
- Review of The Probabilistic Method, 4th ed.(недаступная спасылка). MAA Reviews. Mathematical Association of America (24 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2024. Праверана 25 кастрычніка 2022.
- ↑ The Anna and Lajos Erdős Prize in Mathematics. MacTutor History of Mathematics Archive. Праверана 5 мая 2023.
- ↑ George Pólya Prize in Applied Combinatorics. Major Prizes & Lectures. Society for Industrial and Applied Mathematics. Праверана 5 мая 2023.
- ↑ Bruno Laureates. iias.huji.ac.il.
- ↑ 2005 Gödel Prize. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2021. Праверана 2 ліпеня 2019.
- ↑ Israel Prize Official Site (in Hebrew) - Recipient's C.V.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2009. Праверана 27 чэрвеня 2015.
- ↑ Israel Prize Official Site (in Hebrew) - Judges' Rationale for Grant to Recipient(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2009. Праверана 27 чэрвеня 2015.
- ↑ Haaretz photographer Miki Kratsman among new recipients of Emet Prize. News in brief. Haaretz. 21 November 2011. Праверана 2023-05-06.
- ↑ 2022 Knuth Prize Awarded to Noga Alon. ACM Special Interest Group on Algorithms and Computation Theory. Праверана July 2, 2022.
- ↑ Paul Turán Memorial Lectures. old.renyi.hu.
- ↑ S.Lojasiewicz Lecture 2015. Institute of Mathematics of the Jagiellonian University. Праверана 6 мая 2023.
- ↑ Honorary doctors. ETH Zurich Department of Computer Science. Праверана 6 мая 2023.
- ↑ Noga Alon to be awarded an Honorary Doctorate. University of Waterloo Department of Combinatorics and Optimization (2 чэрвеня 2015). Праверана 6 мая 2023.
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся 17 мая
- Нарадзіліся ў Хайфе
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Выпускнікі Тэль-Авіўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Тэхніёна — Ізраільскага тэхналагічнага інстытута
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
- Лаўрэаты прэміі Шаа
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта