Нож у вадзе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Нож у вадзеM:
польск.: Nóż w wodzie
Жанр драматычны фільм[1][2]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Kamera[d]
Працягласць 90 хв.
Краіна
Мова польская
Год 1962
IMDb ID 0056291

«Нож у вадзе» (польск.: Nóż w wodzie) — польскі дэбютны поўнаметражны фільм рэжысёра Рамана Паланскага, зняты ў 1962 годзе. Першы фільм польскага кінематографа, які атрымаў намінацыю на «Оскар», які паказаў жанчыну аголенай і выкарыстоўваў у музычным суправаджэнні джаз.

Прэм’ера адбылася 9 сакавіка 1962 года. Па звестках польскіх кіназнаўцаў, да 1991 года ў Польшчы адбылося 8956 кінасеансаў фільма і яго паглядзелі 1064059 гледачоў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У фільме ўсяго тры дзеючыя асобы — двое мужчын і жанчына. Сямейная пара адпраўляецца на ўласнай яхце ў адпачынак па Мазурскіх азёрах. Выпадкова ім сустракаецца малады чалавек без гроша ў кішэні, якога муж і жонка бяруць на яхту ў якасці спадарожніка. Паміж двума мужчынамі ўзнікае саперніцтва, і не ў апошнюю чаргу за ўвагу жанчыны. Муж імкнецца зрабіць на хлопца ўражанне сваім гламурным ладам жыцця, постаццю і спрытам. Як саркастычна заўважае яму жонка, ён падабраў хлопца, каб «павыпендрывацца» перад ім. Аднак юнак не спяшаецца заняць становішча падпарадкавання, і жонка, здаецца, сімпатызуе яму. З’яўленне незнаёмца выкрывае схаваны разлом у адносінах мужа і жонкі. Усё часцей у кадры з’яўляецца нож, паміж мужчынамі завязваецца бойка, адзін з іх падае за борт…

Фільм завяршаецца адкрытым фіналам. Машына з мужам і жонкай стаіць на ростанях. Муж хоча ехаць у паліцыю, каб заявіць пра злачынства. Жонка ведае, што злачынства не было, аднак яе тлумачэнне занадта балюча б’е па самалюбстве мужа, ён не жадае яму верыць.

Зноскі

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0056291/ Праверана 8 красавіка 2016.
  2. а б в http://www.filmaffinity.com/es/film250673.html Праверана 8 красавіка 2016.
  3. а б http://www.interfilmes.com/filme_19260_Faca.na.Agua-(Noz.w.wodzie.Knife.in.the.Water).html Праверана 8 красавіка 2016.
  4. а б http://stopklatka.pl/film/noz-w-wodzie Праверана 8 красавіка 2016.
  5. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=1772.html Праверана 8 красавіка 2016.
  6. http://www.imdb.com/title/tt0056291/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
  7. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.