Нойзідлер
| Нойзідлер | |
|---|---|
| ням.: Neusiedlersee, венг.: Fertő tó | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 115 м |
| Даўжыня | 33 км |
| Шырыня | 12 км |
| Плошча | 315 км² |
| Аб’ём | 320 000 000 m³ |
| Найбольшая глыбіня | 1,8 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 1 120 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 772 рус. • англ. • фр. |
Нойзі́длер (ням.: Neusiedlersee; венг.: Fertő tó; харв.: Nežidersko jezero, Niuzaljsko jezero) — адзінае ў Еўропе стэпавае возера, знаходзіцца ў Аўстрыі і Венгрыі. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Яго даўжыня 33 км, шырыня каля 12 км. Возера акружае шырокая паласа чароту, што стварае добрыя ўмовы для мноства жывёл і рэдкіх птушак. З поўдню і паўднёвага ўсходу возера ахоплівае нацыянальны парк Зеевінкель, яго плошча 9,7 га. Па возеры праходзіць мяжа Аўстрыі з Венгрыяй, таму парк мае міжнародны статус.
Возера сілкуецца падземнымі крыніцамі і мае непастаянны характар. У залежнасці ад напрамку ветра і канцэнтрацыі солі ўзровень вады пастаянна мяняецца, і возера можа нават высыхаць.
Дзякуючы невялікай адлегласці ад Вены да возера, яго называюць Венскім, і сюды любяць прыязджаць на адпачынак жыхары сталіцы. На яго берагах знаходзяцца замкі, сёлы, манастыры, вінаграднікі, сустракаюцца антычныя помнікі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
