Нокс (акруга, Мэн)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нокс
англ.: Knox County
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1860
Насельніцтва
  • 40 607 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Плошча
  • 2 958 км²
Нокс на карце
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акруга Нокс (англ.: Knox County) — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 40 607 чалавек.

Акруга Нокс была створана ў 1860 годзе і названа ў гонар Генры Нокса, генерала амерыканскай рэвалюцыі і першага ваеннага міністра ЗША. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Рокленд, гавань якога славіцца амарамі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча акругі складае 2 960 км², з іх 950 км² (32 %) — суша, а 2020 км² (68 %) — вада. Знаходзіцца на беразе заліваў Масконгус і Пенабскот-Бэй і ўключае ў сябе некалькі астравоў. Акругу перасякае рака Сэнт-Джордж[3].

Суседнія акругі[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Перапіс насельніцтва
Перапіс Насельніцтва
186032 716
187030 823-5.8%
188032 8636.6%
189031 473-4.2%
190030 406-3.4%
191028 981-4.7%
192026 245-9.4%
193027 6935.5%
194027 191-1.8%
195028 1213.4%
196028 5751.6%
197029 0131.5%
198032 94113.5%
199036 31010.2%
200039 6189.1%
201039 7360.3%
202040 6072.2%

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Нокс жылі 40 607 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 48,7 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 17,7 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 57,3 % — ад 18 да 65 гадоў і 25,0 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,9 %, афраамерыканцы — 0,7 %, карэнныя амерыканцы — 0,4 % і азіяты — 0,6 %. 1,7 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[4].

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 79 737 $, на хатнюю гаспадарку — у 63 399 $. 9,3 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 36,3 % маюць вышэйшую адукацыю. 54,7 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 7,7 % — самазанятыя работнікі, 12,7 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 11,3 % — дзяржаўныя служачыя, 13,6 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнесе або хатняй гаспадарцы[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бюро перапісу насельніцтва ЗША — 1902. Праверана 10 ліпеня 2015.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  3. Knox County, Maine, United States. Britannica. Праверана 2 студзеня 2023.
  4. а б Knox County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 2 студзеня 2023.