Нона Міхайлаўна Нядзелька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нона Міхайлаўна Нядзелька
Дата нараджэння 20 ліпеня 1937(1937-07-20) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку» медаль «Ветэран працы»
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Нона Міхайлаўна Нядзе́лька (нар. 20 ліпеня 1937, Менск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1960 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ (выкладчык Н. М. Макляцова, Г. У. Заборскі, У. А. Кароль). 3 1960 года працуе ў інстытуце «Белдзіпрасельбуд» (з 1969 года галоўны архітэктар праектаў).

Член Саюза архітэктараў з 1963 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў для сельскіх населеных пунктаў[1]. Найбольш значныя работы: дом культуры ў г. Нёман Калінінградскай вобласці (1969), дом культуры з адміністрацыйнымі памяшканнямі ў п. Малеч (1971)[2], праект планіроўкі і забудовы в. Малеч Бярозаўскага раёна (1983, прэмія СМ СССР 1981, залаты медаль ВДНГ СССР[2]), 1-кватэрныя блакіраваныя жылыя дамы з кватэрамі ў двух узроўнях (1982), адміністрацыйныя будынкі дырэкцыі саўгаса і сельсавета (19811982), блок 16-кватэрных жылых дамоў з памяшканнямі гандлёвага прызначэння і аптэкай (19751976), цэнтральная плошча з малымі архітэктурнымі формамі (19761978)[1], пачатковая школа зблакаваная з дзіцячым садам-яслямі[2] ў в. Малеч; адміністрацыйны будынак і бульвар у в. Аснежыцы Пінскага раёна (1983)[1], праект забудовы, цэнтральнай плошчы і добраўпарадкавання жылых кварталаў пас. Жамчужны п/ф «Дружба» Баранавіцкага раёна (будаўніцтва ў 1984-89, Сярэбраны медаль ВДНГ)[2], грамадскія цэнтры ў в. Казловічы Слуцкага (1984—1989), Морач Клецкага (1986—1990) раёнаў, Дамы культуры (1988), адміністрацыйны будынак (1993), жылыя дамы (з 1995 г.)[3] у в. Абухава Гродзенскага і ў в. Аўсянка калгаса «17 Партз’езд» Горацкага (1989) раёнаў[1], генплана грамадскага цэнтра і інд. праектаў, дом культуры з залай на 300 месцаў там жа (будаўніцтва ў 1985-89, сааўтары В. У. Гаруновіч), праекта забудовы, жылых і грамадскіх будынкаў, школа на 432 навучэнцаў у п. Нарач калгаса «Прагрэс» Мінскай вобласці (1987, сааўтар Г. Штэйман), лазнева-пральны камбінат (1986), дом культуры з залай і плавальным басейнам (будаўніцтва 1982-87), адміністрацыйны будынак (будаўніцтва 1982-87), жылыя дамы аднакватэрныя і мансардныя 4-кватэрныя і 8-кватэрныя (1991-97) у в. Абухава СПК «Абухава» Гродзенскай вобласці; грамадскі цэнтр пасёлка з бульварам (1987), дом культуры з залай на 600 месцаў (будаўніцтва 1988-92) у в. Аснежыцы калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна; база адпачынку Дзяржбанка СССР (1999, пасля рэканструкцыі — комплекс навучальнага цэнтра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) у Раўбічах Мінскага раёна[3] (будаўніцтва 1987-99), службова-вытворчы будынак Ашмянскай мытні ПМА «Каменны Лог» і іншыя; Дом культуры з залай на 600 месцаў з танцзалай у г. Пружаны[2].

Аўтар тыпавых праектаў жылых і грамадскіх будынкаў, школ і інш[1]. Па праграме адраджэння сяла аўтар тыпавога праекта: Аднапавярховы жылы дом з трох-пакаёвай кватэрай з магчымасцю пабудовы мансарды т.п. Б.3-00-495 (2005), 60-кватэрныя жылыя дамы для ЖБК (2005—2009) у в. Смалявічы Мінскай вобласці, 80-кватэрны ЖСК «Аксакаўшчына» ў в. Хацежына Мінскага раёна і інш[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981), Заслужаны архітэктар Беларускай ССР (1991); узнагароджана медалём «За працоўнае адрозненне» (1976), медалём «Ветэран працы» (1985)[2], чатырма сярэбранымі (1971, 1976, 1978, 1987), адным залатым (1980) і адным бронзавым (1982) медалямі ВДНГ СССР ва Усесаюзных аглядах-конкурсах на лепшы сельскі пасёлак[4].

Зноскі

  1. а б в г д Нядзелька Нона Міхайлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г д е ё Неделько Нонна Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б Нонна Михайловна Неделько
  4. Неделько Нонна Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]