Нордкап

З пляцоўкі Вікіпедыя
Нордкап
нарв. Nordkapplatået
Falaise du cap nord touristique.jpg
Палярны дзень на Нордкапе ў 2021 годзе
71°10′16″ пн. ш. 25°49′59″ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Суб'ектФінмарк 
Нордкап (Нарвегія)
Нордкап
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Нордкап (нарв.: Nordkapplatået, нюнорск Nordkapp, пн.-саамск.: Davvenjárga) — мыс на востраве Магероя, на поўначы Нарвегіі, у камуне Нордкап. Вышыня мыса 307 м.

Бліжэйшы да мыса порт — невялікі рыбацкі горад Хонінгсваг.

Мыс Нордкап — частка вялікай скалы. Гранітная скала разбітая расколінамі на тры выступы: сярэдні, самы вялікі, і ёсць Нордкап. Верхняя частка Нордкапа плоская, пакрыта камяністай тундрай з невялікімі азёрамі.

Нордкапу даў назву англійскі даследчык Рычард Чэнслар у 1553 годзе, калі ён прайшоў побач з мысам у пошуках Паўночнага шляху. Пазней мыс наведвалі шматлікія даследнікі, узбіраючыся па скале на плато; найбольш вядомыя наведвальнікі мыса — кароль Нарвегіі Оскар II у 1873 годзе і кароль Тайланда Чулалангкорн у 1907 годзе. Сёння мыс Нордкап — турыстычнае месца, на ім знаходзіцца назіральная пляцоўка.

У 1943 годзе недалёка ад мыса адбылася бітва паміж сіламі германскага і брытанскага флатоў, за перамогу ў якім брытанскі адмірал Брус Фрэйзер пазней атрымаў тытул «барона Нордкапскага» (Baron Fraser of North Cape).