Норман Озбарн
Норман Озбарн | |
---|---|
Norman Osborn | |
Інфармацыя пра выдавецтва | |
Выдавец | Marvel Comics |
Першае з'яўленне |
як Зялёны Гоблін: «Дзіўны Чалавек-павук» #14 (ліпень 1964) як Норман Озбарн (неназваны): «Дзіўны Чалавек-павук» #23 (красавік 1965) як Норман Озбарн (названы): «Дзіўны Чалавек-павук» #37 (чэрвень 1966) як Жалезны патрыёт: «Цёмныя мсціўцы» #1 (сакавік 2009) як Мэйсан Бэнкс: «Цудоўны Чалавек-павук» #17 (лістапад 2013) |
Стваральнікі | Стэн Лі і Стыў Дытка |
Інфармацыя пра героя | |
Альтэр-эга | Зялёны Гоблін, Жалезны патрыёт, Кароль Гоблінаў, Мэйсан Бэнкс |
Месца нараджэння | |
Каманды | Аскорп, Злавесныя дванаццаць, Цёмныя мсціўцы |
Партнёры | Menace[d] |
Галоўныя ворагі | Чалавек-павук, Spider-Punk[d], Sin-Eater (comics)[d], Doctor Octopus[d], Gabriel and Sarah Stacy[d] і Phil Urich[d] |
Здольнасці | Звышчалавечая сіла, даўгавечнасць, спрыт і рэфлексы, дзякуючы Формуле Гобліна. |
Норман Озбарн (англ.: Norman Osborn) — выдуманы суперліхадзей у сусвеце Marvel Comics. Персанаж быў створаны пісьменнікам Стэнам Лі і мастаком Стывам Дыткам і ўпершыню з'явіўся ў коміксе «Дзіўны Чалавек-павук» #14 у ліпені 1964 года ў якасці яго найбольш вядомага ўвасаблення Зялёнага Гобліна. Амаральны прамысловец і кіраўнік кампаніі Оскарп вынайшоў формулу, якая павысіла яго фізічныя здольнасці і інтэлект, аднак таксама давяла яго да вар'яцтва. З'яўляецца адным з самых стойкіх заклятых ворагаў Чалавека-павука і адказвае за шматлікія трагедыі (напрыклад, смерць Гвен Стэйсі). У 2009 годзе персанаж заняў 13-е месца ў спісе найвялікшых коміксных ліхадзеяў усіх часоў па версіі IGN.
У фільме «Чалавек-павук» (2002) ролю Нормана Озбарна граў Уілем Дэфо. Крыс Купер выканаў ролю Озбарна ў фільме 2014 года «Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне».