Нотадрукаванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Нотадрукава́нне — паліграфічнае размнажэнне нотных тэкстаў. Існуюць розныя спосабы вырабу друкаваных форм для нотадрукавання: гравіраванне на свінцовых дошках, набор спецыяльнымі знакамі, фотамеханічныя спосабы рэпрадукцыі, ксеракапіраванне і інш. Нотныя арыгіналы часцей пішуцца ад рукі. Для іх падрыхтоўкі выкарыстоўваюць таксама спосабы гравіроўкі, штампоўкі, пераносу нотных знакаў на нотную паперу паводле прынцыпу пераводных карцінак, нота- і фотанаборам. Друкуюцца нотныя выданні на афсетных машынах і машынах высокага друку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з другой паловы XV ст. У першых друкаваных царкоўных кнігах тэкст песнапенняў набіралі, а ноты ўпісвалі ад рукі. Пазней друкавалі і нотныя лініі, упісвалі толькі ноты. Часам друкавалі ноты з тэкстам, а лініі прачэрчвалі ад рукі. Так друкаваліся творы, запісаныя харальнай (зрэдку і неўменнай) натацыяй. Нотныя шрыфты з квадратнымі нотамі для харальнай натацыі, дзе ноты друкавалі чорным колерам на чырвоных лініях, увёў Ульрых Хан(ням.) бел. («Рымская меса», 1476, Рым). Старэйшае выданне з мензуральнай натацыяй — «Кароткая граматыка» Фамы Нігера(харв.) бел. (1480, Венецыя).

Файл:Petrucci-odhecaton-front.jpg
Тытульны аркуш першага нотадрукаванага зборніка Атавіяна Петручы. Венецыя, 1501

Да XVII ст. адным са спосабаў была гравіроўка на дрэве (ксілаграфія), пры якой нотныя прыклады выраблялі ў выглядзе гравюр па прынцыпу высокага друку («Рымскія месы» Атавіяна Скота, 1481, 1482, Венецыя). У 1498 годзе Атавіяна Петручы(руск.) бел. вынайшаў рухомыя металічныя шрыфты, удасканаліў метад Хана і выкарыстаў для друкавання мензуральнай натацыі. У 1528 французскі друкар П. Атэньян выкарыстаў вынайдзены, верагодна, П'ерам Атэнам(фр.) бел. друк, калі адразу друкавалася нота і невялікая частка 5-лінейнага нотнага стану, што давала магчымасць набіраць і шматгалосую музыку.

У 1754 годзе Імануэль Брайткопф(англ.) бел. (Лейпцыг) вынайшаў наборны спосаб, дзе кожны нотны знак складаўся з З частак (галоўкі, штылю і вязкі), што дазволіла узнаўляць любыя акорды. З ускладненнем музычнай фактуры ў XVIII ст. выкарыстоўвалі спосаб гравіроўкі на медзі па прынцыпу глыбокага друку (упершыню выкарыстаў Сімонэ Веровіа(англ.) бел. ў выданні «Духоўная асалода», 1586, Рым). Да канца XVIII ст. ноты друкавалі непасрэдна з металічных дошак. З вынаходніцтвам літаграфіі (1796) з кожнай дошкі сталі рабіць адбітак для пераносу на літаграфскі камень або на металічныя формы для плоскага друку.

У Расіі маскоўскі арганіст XVII ст. Сымон Гутоўскі(руск.) бел. надрукаваў ноты з гравіраваных медных дошак. У 1766 Сцяпан Бышкоўскі распрацаваў дасканалы шрыфт, якім надрукаваны богаслужэбныя нотныя кнігі «Ірмалог», «Актоіх», «Абіход», «Святы» (17701772). Свецкія музычныя творы да 1770-х гг. друкавалі спосабам гравіроўкі на медзі або наборным шрыфтам Брайткопфа. Літаграфскі спосаб упершыню ў Расіі выкарыстаў І. Дабравольскі для выдання «Азиатского музыкального журнала» (18161818, Астрахань).

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Старонка Берасцейскага канцыянала. 1558

На Беларусі нотадрукаванне вядома з сярэдзіны XVI ст. Ноты друкаваліся ў Берасці (1553), Нясвіжы (1561), Заблудаве (1568), Лоску (1574), Слуцку (1580), Цяпіне (каля 1580), Вільні (канец XVI — 1-я чвэрць XVIII ст.), Куцейне, Буйнічах, Магілёве (1630-я гг.), Супраслі (першае ноталінейнае выданне — «Паследаванне пострыгу», 1697). У XVII ст. ўзор новага нотнага запісу — «Псалтыр» Яна Гуса — распаўсюджвалі брацкія друкарні. Першы друкаваны нотны зборнік на Беларусі і адзін з найбольш ранніх у Еўропе — «Берасцейскі канцыянал» («Песні хвал боскіх», 1558) Яна Зарэмбы. У канцы XVI — пачатку XVII ст. надрукаваны шэраг інш. падобных зборнікаў. У XVIIXIX стст. друкаваліся віленскія, гродзенскія, жыровіцкія, супрасльскія, холмскія «Багагласнікі», канты, псальмы, ірмалагіёны.

У 1850 — пачатку 1860-х гг. А. Валіцкі літаграфскім спосабам выдаваў у Мінску свецкія музычныя творы беларускіх кампазітараў-рамантыкаў, у т. л. паланэзы і мазуркі К. Марцінкевіч, Ф. Міладоўскага, яго ж зборнік «Польскія песні» і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]