Нота Іосіфавіч Гофман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нота Іосіфавіч Гофман
Дата нараджэння 12 жніўня 1902(1902-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1982(1982-04-15) (79 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці вучоны

Нота Іосіфавіч Гофман (руск.: Нота Иосифович Гофман; 12 жніўня 1902, Дуброўна Магілёўскай губерні — 15 красавіка 1982, Хабараўск) — савецкі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Да 12 гадоў вучыўся ў габрэйскай рэлігійнай школе, затым пасля перапынку — у вячэрняй школе для дарослых. З 1921 г знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы. Адначасова ён у 1922—1924 гг. вучыўся ў Смаленскай савпартшколе, а ў 1927 г. паступіў у Маскоўскі камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю. Ю. Мархлеўскага, які скончыў у 1931 г. па спецыяльнасці «палітэканаміст». На працягу двух гадоў быў слухачом Маскоўскага эканамічнага інстытута чырвонай прафесуры.

З 1930 г. пачаў выкладаць палітэканомію ў вышэйшых навучальных установах Масквы і Харкава, працаваў у аддзеле кансультацый часопіса «Бальшавік». У 1934 г. ён быў камандзіраваны на Далёкі Усход загадчыкам аддзела Благавешчанскага гаркама ВКП(б), праз два гады пераведзены ў Хабараўскі крайком партыі, у 1937—1939 гг. працаваў загадчыкам даведачна-бібліяграфічнага аддзела краёвай навуковай бібліятэкі. У верасні 1939 г. перакладам быў прыняты на пасаду загадчыка кафедры асноў марксізма-ленінізма Хабараўскага медыцынскага інстытута і ў 1941 г. зацверджаны ў вучоным званні дацэнта па курсе палітычнай эканоміі. У 1951 г. ён быў пераведзены на пасаду дацэнта кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі.

Аўтар 22 навуковых прац, з іх 10 друкаваных.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.