Нумар 31328

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нумар 31328
грэч.: Το Νούμερο 31328
Жанр раман
Аўтар Іліяс Венэзіс
Мова арыгінала грэчаская
Дата напісання 19231924
Дата першай публікацыі 1924
Асобнае выданне 1931

Нумар 31328 (грэч.: Το Νούμερο 31328) — аўтабіяграфічны раман грэчаскага пісьменніка Іліяса Венэзіса, выдадзены ў 1924 годзе. У рамане прадстаўлены перажыванні Венэзіса, які ў гады грэка-турэцкай вайны трапіў у турэцкі палон і перажыў «марш смерці», праведзены ўглыб Анатолі.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас генацыду грэкаў, які туркі зладзілі падчас Першай сусветнай вайны, сям'я Венэзіса збегла з Айвалыка на востраў Лесбас, каб выратавацца ад пераследу. У Малую Азію яна вярнулася пасля таго, як ў 1919 годзе грэчаскія войскі ўзялі Смірну. 29 жніўня 1922 года 18-гадовага Венэзіса туркі ўзялі ў палон пасля таго, як Айвалык, Смірна і бліжэйшыя тэрыторыі былі адбітыя турэцкімі войскамі. Ён быў адпраўлены ў турэцкі рабочы батальён разам з многімі прадстаўнікамі мужчынскага насельніцтва, углыб Анатолі. Большасць з палонных загінулі падчас дарогі: хтосьці быў забіты турэцкімі канваірамі, хтосьці не перанёс хвароб і голаду. З 3 тысяч палонных выжыла толькі 23 чалавекі[1].

Праз 14 месяцаў Венэзіс быў вызвалены і вярнуўся на Лесбас, дзе сустрэўся з выдаўцом штотыднёвай газеты «Кампай» (Звон) Страцісам Мірывілісам. Той пераканаў Венэзіса напісаць у газеце аповед пра тое, што перажыў пісьменнік падчас знаходжання ў турэцкім палоне[2].

У 1924 году тэкст рамана быў апублікаваны ў газеце, а ў 1931 годзе выйшаў асобнай кнігай у пашыраным варыянце[3]. Нікас Кундурас экранізаваў раман у 1978 годзе, зняўшы фільм «1922» (таксама вядомы як «Зважай 1922»). Фільм быў забаронены да паказу ў Грэцыі да 1982 года з-за пратэстаў Міністэрства замежных спраў Турцыі, якія лічылі, што фільм можа нашкодзіць грэка-турэцкім адносінам[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне рамана пачынаецца ў Айдзіні, у першыя дні акупацыі мястэчка турэцкімі войскамі. У турэцкія рабочыя батальёны, званыя «Амелія табуру», гоняць усё мужчынскае насельніцтва. Сярод палонных ёсць і зусім збялелыя людзі, і ў літаральным сэнсе чырвоныя ад крыві і слядоў збіцця, якія вымушаныя ісці пад гарачым пякучым сонцам па пяску. Апавядальнік паказвае жыццё удзельнікаў маршу смерці вачыма аднаго з такіх вязьняў, які апісвае і жудасныя сцэны расправы над палоннымі: кагосьці збіваюць да смерці, кагосьці кідаюць паміраць, а каго-то гвалтуюць. У прыватнасці, у 18-м раздзеле рамана Венэзіс апісвае, як групу палонных прымусілі закопваць парэшткі дзясяткаў тысяч грэчаскіх хрысціян са Смірны (Ізмір) і Магнэзіі (Маніса), якія сталі ахвярамі генацыду з боку туркаў[4].

Нейкія спадзевы на чалавечае стаўленне паміж арыштаванымі людзьмі паступова згасаюць, нягледзячы на адчайныя спробы вязняў дапамагаць адзін аднаму. У рэшце рэшт яны становяцца практычна абыякавымі да лёсу таварышаў па няшчасці. Назва рамана 31328 адпавядае асабістаму нумару палоннага, які быў прысвоены Іліясу Венэзісу[4].


Зноскі

  1. {{{загаловак}}}. — ISBN 9780674023680.
  2. See "Stratis Myrivilis: A Brief Biography" by Pavlos Andronikos
  3. See An Introduction To Modern Greek Literature by Roderick Beaton, pp. 138-140.
  4. 4,0 4,1 4,2 To Noumero 31328. Greek Genocide. Праверана 2 мая 2018.