Нур Хасан Хусейн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нур Хасан Хусейн
самал.: Nuur Xasan Xuseen Cadde
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Веравызнанне іслам
Нараджэнне 16 лютага 1938(1938-02-16)
Смерць 1 красавіка 2020(2020-04-01)[1] (82 гады)

Нур Хасан Хусейн, таксама вядомы як Нур Адэ (16 лютага 1937 — 1 красавіка 2020) — самалійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Самалі з 24 лістапада 2007 года па 14 лютага 2009 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў сваю кар’еру як мытнік у 1958 годзе, за два гады да абвяшчэння незалежнасці Самалі.

Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Нацыянальным універсітэце Магадыша і на фінансава-юрыдычным факультэце ў Рыме, ён стаў генеральным пракурорам, гэтую пасаду ён займаў да 1991 года. Пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў узначальваў Самалійскае таварыства Чырвонага крыжа.

22 лістапада 2007 года прэзідэнт Абдулахі Юсуф Ахмед(руск.) бел. унёс яго кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра пасля адстаўкі Алі Махамеда Гедзі(руск.) бел..

1 верасня 2008 года парламент Самалі прагаласаваў за адстаўку Нур Хасана Хусейна.

Памёр 1 кастрычніка 2020 года падчас пандэміі COVID-19 у Лондане ад ускладненняў каранавіруснай інфекцыі на 83-м годзе жыцця[2][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 https://www.aa.com.tr/en/africa/-former-somali-premier-dies-of-covid-19-in-london/1787602
  2. Somalia's ex Prime Minister dies of corona virus. Pulse. Праверана 1 красавіка 2020.
  3. Ex-Somali PM dies of Coronavirus in London. Garowe Online. Праверана 1 красавіка 2020.