Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельман
Дата нараджэння: 28 мая 1921(1921-05-28)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 кастрычніка 1974(1974-10-27) (53 гады)
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Заслужаны архітэктар БССР[d] (1974)

Дзяржаўная прэмія БССР (1968)

Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельма́н (28 мая 1921, г. п. Валадарск-Валынскі, Жытомірская вобласць — 27 кастрычніка 1974) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1945 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1945 года ў розных праектных арганізацыях Мінска. 3 1950 года галоўны архітэктар інстытута «Белпрампраект», з 1961 у інстытуце «Мінскпраект» (у 19641971 галоўны архітэктар).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: у Мінску — будынак прыгараднага чыгуначнага вакзала (1953), паліграфічны камбінат (1956), карпусы завода ЭВМ і інстытута замежных моў (1961), гадзіннікавага завода, НДІ водных праблем і Рэспубліканскі вылічальны цэнтр па вул. Я. Коласа (усе 1963), жылыя дамы на плошчы Я. Коласа (1957), Бранявым і Вайсковым завулках (1969), вул. Чкалава (1979), рэстаран «Журавінка» (1968), Інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1968), Цэнтральны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут арганізацыі і тэхнікі кіравання (19671973) па Партызанскім праспекце, Інстытут электронікі АН Беларусі па вул. Я. Коласа (1973), дзіцячая бальніца па вул. Кіжаватава (1977), НДІ глебазнаўства і аграхіміі (1980), жылая забудова па праспекце Машэрава (1980, усе ў сааўт.); дывановы і панчошны камбінаты (1968) у Брэсце; заводы швейных машын (19501953) і дарожных машын у Жодзіне (1953, абодва ў сааўтарстве). Распрацаваў серыі 5—9-павярховых жылых дамоў для масавага будаўніцтва (1966, у сааўт.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта (цяпер праспект Ф. Скарыны) у Мінску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шпігельман Нута Аўрум-Эльевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.