Нутка (востраў)
Нутка | |
---|---|
англ. Nootka | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 510 км² |
Размяшчэнне | |
49°44′01″ пн. ш. 126°43′36″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ну́тка (англ.: Nootka) — востраў каля заходняга ўзбярэжжа большага па плошчы вострава Ванкувер (Канада). Плошча — 510 км².
Востраў месціцца на мацерыковай платформе, аднак большая частка сушы сфарміравана ў выніку вулканічнай актыўнасці юрскага перыяду. У фарміраванні яго абрысаў важную ролю адыгралі землятрусы і акіянічныя затапленні. У выніку заходні бераг больш парэзаны, чым усходні. Фіёрд Унутраны Басейн падзяляе востраў на малую паўночную і вялікую паўднёвую часткі. Усходні бераг скалісты, аддзелены ад вострава Ванкувер пралівам шырынёй усяго каля 450 м. Паверхня скалістая з частымі пагоркамі. Найвышэйшыя знаходзяцца на поўначы (да 551 м) і на паўднёвым усходзе (да 618 м). На востраве некалькі рэк і азёр.
Значная частка вострава Нутка пакрыта хваёвымі лясамі. Тут сустракаюцца барыбалы, ваўкі і пумы, шмат птушак.
Каля 4000 гадоў таму востраў быў заселены продкамі індзейцаў-мукалат, што займаліся рыбалоўствам і паляваннем на кітоў. У 1778 г. ён быў адкрыты Дж. Кукам, які прыняў прапанову тубыльцаў абысці іх зямлю (Nuučaan̓uł) за мясцовую назву. У 1789 г. на поўдні вострава была створана іспанская калонія Санта-Крус-дэ-Нутка, аднак канфлікт з Вялікабрытаніяй вымусіў іспанцаў пакінуць яе ў 1795 г. Макіна, правадыр мукалат, імкнуўся весці самастойную палітыку ў дачыненні да еўрапейцаў. Аднак у 1849 г. Вялікабрытанія афіцыйна абвясціла аб анексіі Нуткі. У 1866 г. востраў далучаны да Канады.
У нашы дні насельніцтва Нуткі займаецца рыбалоўствам і абслугоўваннем турыстаў.