Нутрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нутрыя
Nutria (Myocastor coypus) in a partially frozen river Ljubljanica.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myocastor coypus Molina, 1782

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180402
NCBI  10157
EOL  328471
FW  231489

Нутрыя, балотны бабёр (Myocastor coypus) — млекакормячая жывёла атрада грызуноў. Адзіны прадстаўнік сямейства нутрыевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 85 см, хваста да 50 см, маса да 12 кг. Поўсць цёмна-карычневая. Хвост (даўжыня 30-50 см) укрыты валаскамі. Заднія канечнасці з плавальнымі перапонкамі. У самак малочныя залозы (4-5 пар) размешчаны высока па баках тулава.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Паўднёвай Амерыцы (мясцовая назва каіпу). Акліматызавана ў шэрагу краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Паўводная цеплалюбівая жывёла, у натуральных умовах жыве па берагах вадаёмаў, на балотах (адсюль другая назва), у зарасніках трыснягу ці ў норах. Добра плавае і нырае.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Расліннаедныя, часам спажываюць жывёльныя кармы (малюскі, ракападобныя, рыба і інш.).

Нараджаюць да 14 (звычайна 4—6) дзіцянят, відушчых, з густой поўсцю, здольных плаваць. Звычайна 2 прыплоды за год. Працягласць жыцця ў няволі 8-10 год.

Вырошчванне ў няволі[правіць | правіць зыходнік]

Нутрыі — аб'ект промыслу і гадоўлі. Выведзены нутрыі з розным колерам футра. Мяса ядомае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гайдук В. Нутрыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985.
  • Нутрыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).