Ну, пачакай!
| Ну, пачакай! | |
|---|---|
| Мультсерыял «Ну, пачакай!» | |
| Тып | animated short film series[d] і кароткаметражны мультфільм[d] |
| Жанр | кінакамедыя і прыгодніцкі фільм |
| Рэжысёр | |
| Стваральнік | Фелікс Саламонавіч Кандэль[d], Аркадзь Іосіфавіч Хайт[d] і Аляксандр Курляндскі[d] |
| Сцэнарыст | |
| Ролі агучвалі | Анатоль Дзмітрыевіч Папанаў, Klara Rumyanova[d], Igor Khristenko[d] і Gennady Dudnik[d] |
| Кампазітар | |
| Студыя | Саюзмультфільм[d] і Christmas Films[d] |
| Краіна | |
| Тэлеканал | Цэнтральнае тэлебачанне Дзяржтэлерадыё СССР[d], Programme One[d] і 1-ы канал Астанкіна[d] |
| Папярэдні | Ну, пачакай![d] |
| Наступны | I'll Get You! Holidays[d] |
| IMDb | ID 0234355 |
Ну, пачакай! (руск.: Ну, погоди!) — савецкі, а пасля — расійскі мультыплікацыйны серыял пра Воўка і Зайца, які здымаўся на кінастудыі «Саюзмультфільм» (1969—1993). Коратка паноўлены (19 і 20 серыі) на студыі «Крыстмас Філмз» (2005—2006).
Тэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя персанажы мультфільма — Воўк (агучаны Анатолем Папанавым) і Заяц (агучаны Кларай Румянавай). Акрамя гэтых персанажаў сустракаюцца таксама эпізадычныя — бегемот (у розных серыях і розных вобразах), свіння (1, 5, 8 серыі), кот-штукар (2, 9, 11 серыі), мядзведзі-міліцыянеры (1, 5 серыі) і іншыя.
Выпускі
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне серыяла адбываецца, як правіла, у грамадскіх месцах і адлюстроўвае характэрныя прыкметы савецкай сацыяльнай прасторы. Дзеянне кожнай з серый адбываецца ў вядомых дэкарацыях нейкай савецкай інстытуцыі: парк культуры і адпачынку, пляж, крама, метро, музей, гарадскі стадыён, цырк, калгас і так далей[1][2]. Часцей за ўсё гэта месцы грамадскага адпачынку: адпачынак на пляжы мы бачым у першым і шаснаццатым выпуску, спартыўныя гульні — у чацвёртым, шостым i трынаццатым, адпачынак у парку — у другім, круіз на цеплаходзе — у сёмым, у трэцім, шостым і восьмым выпусках мы бачым такія віды загараднага адпачынку, як паездка ў вёску ці на турбазу, у дзявятым — прагляд тэлевізара, у другім, адзінаццатым, чатырнаццатым і пятнаццатым, адпаведна канцэрт, цыркавое выступленне, музейную экскурсію і навукова-тэхнічную выстаўку і зноў канцэрт[3]. Усе разам гэтыя эпізоды даюць шырокую панараму жыцця простага чалавека часоў Брэжнева[2].
Кожны выпуск пачынаецца з кадра з назвай студыі, за якім ідзе пралог: асобны невялікі сюжэт, у канцы якога так ці іначай гучыць фраза «Ну, пачакай!». Пасля гэтага на экране з’яўляецца назва серыяла і нумар выпуску і ідуць цітры, выкананыя без мультыплікацыі (утрымліваюць толькі тэкст). У час цітраў гучыць кампазіцыя «Водныя лыжы» (венг.: Vízisí) венгерскага кампазітара Тамаша Дзеака у выкананні венгерскага вакальнага ансамбля «Гармонія» (венг.: Harmónia) і танцавальнага аркестра венгерскага радыё (венг.: Magyar Rádió Tánczenekara)[4]. Астатні час займае асноўны сюжэт выпуску, таксама завяршаецца фразай «Ну, пачакай!».
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]Музычнае афармленне мультфільма прадстаўлена знакамітымі савецкімі і замежнымі песнямі і інструментальнымі мелодыямі, сярод якіх сустракаюцца як выпушчаныя раней, так і ўзятыя з фондаў або запісаныя адмыслова для мультфільма[5].
Спіс выпускаў
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера першага выпуску мультфільма адбылася 1 ліпеня 1969 года. Станам на 2008 год знята 20 выпускаў:
| нумар | назва | год выпуску |
|---|---|---|
| 1 | Піце маркоўны сок (На пляжы) | 1969 |
| 2 | Вось так фокус… (У вячэрнім парку) | 1970 |
| 3 | Праверкі на дарозе | 1971 |
| 4 | Увага, на старт! (На стадыёне) | 1971 |
| 5 | О, саля міо! .. (У кавуновай краме і ў метро) | 1972 |
| 6 | Пудзіла агароднае (У вёсцы) | 1973 |
| 7 | Свістаць усіх наверх (На караблі) | 1973 |
| 8 | Зімовая фантазія (Навагодні маскарад) | 1974 |
| 9 | Тэлевізійная гісторыя (У тэлецэнтры) | 1976 |
| 10 | Аднойчы на будоўлі | 1976 |
| 11 | Пад купалам цырка | 1977 |
| 12 | Сустрэча ў музеі (У музеі) | 1978 |
| 13 | Спартыўныя спаборніцтвы (на Алімпіядзе) | 1980 |
| 14 | У доме юных тэхнікаў | 1984 |
| 15 | У доме культуры | 1985 |
| 16 | У свеце казак | 1986 |
| 17 | Фільму «Ну, пачакай» 25 гадоў! (На востраве) | 1993 |
| 18 | У супермаркеце (1-я рэдакцыя) | 1993 |
| 19 | На курорце | 2005 |
| 20 | На дачы | 2006 |
Абмежаванні паказу
[правіць | правіць зыходнік]У канцы жніўня 2012 года, у сувязі з прыняццем закона «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю», у Расіі пачалося абмеркаванне, што мультсерыял можа быць аднесены да катэгорыі «для дарослых» і адпаведна з 1 верасня 2012 расійскія тэлеканалы змогуць паказваць яго толькі пасля 23 гадзін[6]. Прычынай таму сталі сцэны з мультфільма, якія тлумачацца як гвалтоўныя.
Звязаныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]Вобразы герояў серыяла змясцілі ў электронную кішэнную гульню «Ну, пачакай!».
З 2002 па 2010 год фірма «1С-СофтКлаб» выпусціла серыю камп’ютарных гульняў «Ну, пачакай!»:
- Ну, пачакай! Выпуск 1 — Пагоня (2002)
- Ну, пачакай! Выпуск 2 — Круглы рахунак (2002)
- Ну, пачакай! Выпуск 3 — Песня для зайца (2003)
- Ну, пачакай! Выпуск 4 — Даганялкі (2005)
- Ну, пачакай! Выпуск 5 — Па слядах зайца (2010)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Роман Абрамов, Екатерина Фень Шахматисты на аллеях парка // Неприкосновенный запас. — 2011. — № 1.
- ↑ а б Заболотских 1998.
- ↑ Романова 2006.
- ↑ 9-ы выпуск тэлеперадачы «Золотой винил».
- ↑ Список треков НП — Zoho Sheet(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2018. Праверана 4 лютага 2019.
- ↑ «Аргументы и Факты» ад 29 жніўня 2012 года
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитрий Заболотских Сказка о совершенном времени. Версия сериала «Ну, погоди!» как зеркала эпохи развитого социализма(руск.) // Искусство кино. — 1998. — Октябрь — № 10.
- Вячеслав Котёночкин. Ну, Котёночкин, погоди!. — М.: Алгоритм, 1999. — 272 с. — (О времени и о себе). — ISBN 5-88878-026-X.
- Ольга Романова (2006-09-22). «Ну, погоди!», или беготня на фоне «застоя». polit.ru.