Ныжанковычы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак гарадскога тыпу
Ныжанковычы
укр.: Нижанковичі
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Nyzhankovychi (view of the central part of the town).JPG
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Краснаполь
ПГТ з
Плошча
2,07 км²
Насельніцтва
1900 чалавек (2018)
Шчыльнасць
882 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3238
Паштовы індэкс
82011
Ныжанковычы на карце Украіны ±
Ныжанковычы (Украіна)
Ныжанковычы
Ныжанковычы (Львоўская вобласць)
Ныжанковычы

Ныжанковычы[1] ці Ніжанковічы (укр.: Нижанковичі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Старасамбірскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на беразе ракі Вяр, за 35 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і за 110 на захад ад Львова каля самой польскай мяжы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра Краснаполь (цяпер Ніжанковічы) адбываюцца ў 1377-1378 гг. У 1408 г. (па іншых крыніцах у 1448 г.) горад атрымлівае магдэбургскае права, а ў 1431 г. кароль Ягайла надае яму польскае права мясцовага самакіравання. У 1448 г. тут з'яўляецца мясцовая рыма-каталіцкая парафія. У 1461 г. ужо быў узведзены рыма-каталіцкі касцёл. Прыкладна ў 1498 і 1502 гг., а таксама ў 1524 г. Ніжанковічы спазнаюць татарскіх нападаў.

У XVI ст. горад славіўся вытворчасцю піва і мёду, у XVII ст. - палотнаў. У 1601 г. горад абрабаваў пярэмышльскі стараста Іван-Томаш Драгаёўскі, у 1607 - Ян Шчасны Гербурт. З 1602 г. з'яўляюцца першыя згадкі аб мясцовых габрэях, якія пасяляюцца ў горадзе. Затым Ніжанковічы зноў падвяргаюцца татарскім нападам - у 1620, 1621, 1624 і 1626 гг., з-за чаго горад некалькі разоў гарэў. У 1647 г. ён атрымлівае права валодаць складам вінаў. 1657 г. горад разбурыў Дзьёрдзь Ракацы. У 1759 г. узведзена ратуша. У другой палове XVIII ст. у Ніжанковічах з'яўляецца незалежная габрэйская гміна (абшчына).

Ад 1772 г. горад уваходзіць у склад Аўстрыі як тэрыторыя Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі і трапляе ў Пярэмышльскі павет. Ніжанковічы былі рэзідэнцыяй грэка-каталіцкага дэканата. У 1785 г. у горадзе было 590 грэка-каталікоў, 361 Рыма-каталік і 50 габрэяў.

У 1793 г. імператар Франц II пацвердзіў для Ніжанковічаў права вольнага каралеўскага горада, а таксама зацвердзіў герб з выявай аленя натуральнага колеру, які стаіць паміж двума залатымі васьмікутнымі зоркамі на блакітным фоне.

У 1840 г. уладальнікамі Ніжанковіч сталі Канецпольскія, пасля іх Кміты, затым Пясецкія.

Ад 1872 г. праз Ніжанковічы пракладзена важная чыгунка, якая злучала Львоў з Будапештам, — так званая першая венгерска-галіцкая чыгунка. У горадзе пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1880 г. у Ніжанковічах пражывае 1646 чалавек, а ў бліжэйшым паселішчы Выгадаў (пасля - частка горада) - 106 чалавек. Сярод іх 467 рыма-каталікоў, 642 грэка-каталікоў, 643 габрэяў і іншых. У тым жа годзе горад знішчае буйны пажар.

Ніжанковічы і наваколле былі арэнай бітваў I Сусветнай вайны, а таксама ўкраінска-польскай вайны 1918-1919 гг. Падчас той вайны польскія войскі, якія надыходзілі на Ніжанковічы, абышлі горад з паўднёва-заходняга краю і выйшлі ў раён паблізу вёскі Падмосцічы, праз што ўкраінскае войска было вымушана адступіць на Дабромыль. У баях за Ніжанковічы з 11 па 16 снежня 1918 г. загінулі 13 польскіх воінаў (колькасць загінулых з украінскага боку невядомая).

У горадзе ў 1921 г. пражывала 1865 чалавек, з іх 408 габрэяў. Хоць Ніжанковічы ў 1934 г. і страцілі гарадское права, але былі цэнтрам гміны Пярэмышльскага павета Львоўскага ваяводства, якая складалася з адзінага населенага пункта.

У міжваенныя гады тут існавалі мясцовая адміністрацыя, суд, аддзел паліцыі, аптэка, сямігадовая школа. Працавалі два вадзяныя млыны братоў Якуба і Севярына Смішкевічаў, паравы млын Айзнера, ён жа быў уладальнікам лесапільні, якая экспартавала паркет у Еўропу; цаглярня Бляўштайна вырабляла чарапіцу, а Жукоўскага - цэментавую чарапіцу, цымбрыні, бетонныя масткі.

Пасля польскай кампаніі 1939 г. Ніжанковічы апынуліся ў частцы Польшчы, акупаванай СССР. Ад 4 снежня 1939 г. яны знаходзіліся ў складзе УССР, у Драгобыцкай вобласці. 27 чэрвеня 1941 г. Ніжанковічы пакінулі савецкія войскі, горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Ад 3 лістапада 1941 г. Ніжанковічы былі ў складзе Пярэмышльскага павета Кракаўскага дыстрыкта Генерал-губернатарства Трэцяга рэйху. Пасля захопу горада немцы стварылі ў ім гета для габрэйскага насельніцтва, якое ліквідавалі ў канцы ліпеня і пачатку жніўня 1942 г.

Пасля II Сусветнай вайны Ніжанковічы зноў у складзе УССР — спачатку ў Драгобыцкай вобласці, пазней у Львоўскай вобласці. У 1945-1959 гг. яны былі цэнтрам Ніжанковіцкага раёна. З савецкіх часоў да Ніжанковічаў далучана сяло Забалотцы - цяперашняя частка мястэчка, размешчаная на поўнач ад ракі Залессе. З пачатку 1960-х гг. тут існаваў чыгуначны пункт перасячэння мяжы для цягнікоў, якія ішлі ў бок Польшчы. Дагэтуль плануецца адкрыццё аўтамабільнага пункта перасячэння мяжы Мальговічы-Ніжанковічы.

Зноскі