ФК Ньюкасл Юнайтэд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ньюкасл Юнайтэд)
Ньюкасл Юнайтэд
Поўная назва Newcastle United Football Club
Мянушкі Сарокі (Magpies)
Заснаваны 22 снежня 1892
Горад Ньюкасл-эпон-Тайн, Англія
Стадыён Сент-Джэймс Парк
Умяшчальнасць: 52 409
Прэзідэнт Ясір аль-Румаян[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Ньюка́сл Юна́йтэд» (англ.: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клуб Ньюкасла») — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Ньюкасл-эпон-Тайн, на паўночным усходзе Англіі. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Англіі, шасціразовы ўладальнік Кубка Англіі. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сент-Джэймс Парк», быў адкрыты ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Англіі і ўмяшчае каля 52 тысяч балельшчыкаў.

Клуб мае сталага суперніка «Сандэрленд», дэрбі з якім мае назву Тайр-Уірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 года. Традыцыйнымі колерамі клуба ёсць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы і чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элементы гарадскога герба, які ўключае ў сябе двух марскіх канькоў.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема[правіць | правіць зыходнік]

Бягучая эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сезоне 1888/89[1]. Яе дызайн заснаваны на гербе горада, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагоддзя і быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[2]. Як на гербе Ньюкасла, гэтак і на эмблеме мясцовага клуба намаляваныя два гіпакампусы, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайда з морам». У арыгінальным гербе горада «міфічныя марскія канькі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкасла. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраванне і ў эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы ранні перыяд у гісторыі горада[1][2]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкасла леў трымае вымпел з крыжам Святога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клуба гэты фон быў трансфарміраваны ў блакітны. Поўнае змяненне зведаў і шчыт — цэнтральны элемент эмблемы, чыё першапачатковае напаўненне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкасла».

У якасці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клуб, выступіў той жа герб Ньюкасла-эпон-Тайна: ён з’явіўся на кашулях у фінале Кубка Англіі 1920, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сезоне[3]. Працягваючы ўзнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве аж да 1969 года, калі ў некалькі змененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкасла».

Трафеі[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Славакія Бр Марцін Дубраўка 1989
2 Англія Аб Кіран Трып’ер 1990
3 Уэльс Аб Пол Дамет 1991
4 Нідэрланды Аб Свен Ботман 2000
5 Швейцарыя Аб Фабіян Шэр 1991
6 Англія Аб Джамал Лесельс (капітан) 1993
7 Бразілія Нап Жаэлінтан 1996
8 Італія ПА Сандра Таналі 2000
9 Англія Нап Калум Уілсан 1992
10 Англія Нап Энтані Гордан 2001
11 Шатландыя ПА Мэт Рычы 1989
13 Англія Аб Мэт Таргет 1995
14 Швецыя Нап Александэр Ісак 1999
15 Англія ПА Харві Барнс 1997
17 Швецыя Аб Эміль Крафт 1994
Паз. Імя Нар.
18 Германія Бр Лорыс Карыус 1993
20 Англія Аб Льюіс Хол 2004
21 Англія Аб Ціна Ліўрамента 2002
22 Англія Бр Нік Поўп 1992
23 Англія Нап Джэйкаб Мёрфі 1995
24 Парагвай ПА Мігель Альмірон 1994
28 Англія ПА Джо Уілак 1999
29 Англія Бр Марк Гілеспі 1992
32 Шатландыя ПА Эліят Андэрсан 2002
33 Англія Аб Дэн Берн 1992
36 Англія ПА Шон Лонгстаф 1997
39 Бразілія ПА Бруну Гімарайнс 1997
40 Англія ПА Джо Уайт 2002
67 Англія ПА Льюіс Майлі 2006

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Клубны герб. Newcastle United Football Club Official Website
  2. а б Герб горада Ньюкасл-Апон-Тайн Архівавана 24 красавіка 2007.. Newcastle City Council Official Website.
  3. Гісторыя футбольнай формы. Historical Football Kits.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]